Мабільная версія сайта
РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСАХ
ІСАКОВІЧ АЛЯКСАНДРА ГАЎРЫЛАЎНА

У сям’і дзеда было 5 сыноў і дачка з сем’ямі. У дзеда была вялікая гаспадарка і дзед не хацеў яе драбніць паміж сынамі. Праз гэта ўся сям’я была сасланая. У высылцы памерлі амаль усе. Саму Аляксандра Гаўрылаўну і яе сястру, якія нарадзіліся ў высылцы, ад галоднай смерці выратаўваў толькі цуд.