Мабільная версія сайта
РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСАХ
ЛАБАТЫ МІХАІЛ ФАМІЧ

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1928 г. на хутары ля вёсцы Бараўцы. Бацькі раскулачванню не падлягалі, але старшыні сельсавету плацілі за кожную сям’ю звыш спісу на высылку, і 15 траўня 1931 г. сям’ю Лабатага выслалі ў Пермскую вобласць (Чэрдынь, Чэрносып). Да высылкі ў сям’і было 2 дзетак. Бацька працаваў вартаўніком у калгасе, шаўцом, маці на сельскіх працах. У 1940 г. маці памерла ад родаў, і трох дзяцей аддалі ў інтэрнат, дзе адзін з іх, хлопчык 1939 г.н., памёр. Бацька ажаніўся другі раз і забраў дзетак. У 1947 г. сям’ю рэабілітавалі і дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Міхаіл працаваў на сельскіх працах у калгасе, але яго бацька па стане здароўя не мог працаваць. Быў суд, сям’ю выключылі з калгасу, і бацька з жонкай і малодшымі дзецьмі пераехаў у Мінск. Міхаіл пасля выключэння з калгасу пайшоў працаваць на торфучастак сцільшчыкам, дзе і працаваў да пенсіі.