Мабільная версія сайта
РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСАХ
ГУРЫНА (СМАГУР) СОФЬЯ ПАЎЛАЎНА

Нарадзілася 11 снежня 1933 года ў вёсцы Расальшчына Іўеўскага раёна Гродненскай вобл. Маці – каталічка з патомнай шляхты, бацька – праваслаўны, быў краўцом у Трабах. У сям’і было 3-е дзяцей. За Польшчай бацька набыў зямлю, таму пасля 1939-га яго палічылі асаднікам і ўзімку 1940 года сям’я была высланая ў Акмолінскую вобл (Казахстан) горад Сцяпняк. Малодшы брат захварэў і ў траўні 1941-га года памёр. Маці працавала ў шахце, а тата – краўцом па спецыяльнасьці. У 1944 годзе сям’і дазволілі пераехаць на Ўкраіну ў Днепрапетроўскую вобл., Сінельнікаўскі р-н, саўгас Авангард. А ў 1946-м годзе яны вярнуліся на радзіму, у Іўеўскі р-н, тата ўладкаваўся краўцом у швацкую майстэрню ў Трабах, затым пераехалі ў Юрацішкі. Софья Паўлаўна атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю і працавала настаўніцай, завучам у школе ў Юрацішках. Мае двух дзяцей.

Прас, які быў на высылкі
Малітоўнік, які быў на высылцы
Даведка аб рэабілітацыі
Даведка аб рэабілітацыі
Уладальнік: Віртуальны музей рэпрэсій на Беларусі. Месца: в. Юрацішкі Іўеўскага р-на
Смагур Софья Паўлаўна распавядае пра абставіны высылкі сям'і Гурыных: бацьку палічылі асаднікам, бо пад Польшай ён набыў зямлю, і сямю ў 1940 годзе выслалі ў Казахстан, далі толькі паўгадзіны на зборы. Прывезлі ў неацяпляльныя баракі, і шмат людзей памірала, у тым ліку ў 1941 годзе памер малодшы брат Софьі Смагур.