Мабільная версія сайта
РЭПРЭСІІ Ў ЛЁСАХ
ГУРЫНА (СМАГУР) СОФЬЯ ПАЎЛАЎНА

Нарадзілася 11 снежня 1933 года ў вёсцы Расальшчына Іўеўскага раёна Гродненскай вобл. Маці – каталічка з патомнай шляхты, бацька – праваслаўны, быў краўцом у Трабах. У сям’і было 3-е дзяцей. За Польшчай бацька набыў зямлю, таму пасля 1939-га яго палічылі асаднікам і ўзімку 1940 года сям’я была высланая ў Акмолінскую вобл (Казахстан) горад Сцяпняк. Малодшы брат захварэў і ў траўні 1941-га года памёр. Маці працавала ў шахце, а тата – краўцом па спецыяльнасьці. У 1944 годзе сям’і дазволілі пераехаць на Ўкраіну ў Днепрапетроўскую вобл., Сінельнікаўскі р-н, саўгас Авангард. А ў 1946-м годзе яны вярнуліся на радзіму, у Іўеўскі р-н, тата ўладкаваўся краўцом у швацкую майстэрню ў Трабах, затым пераехалі ў Юрацішкі. Софья Паўлаўна атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю і працавала настаўніцай, завучам у школе ў Юрацішках. Мае двух дзяцей.