Мабільная версія сайта
ГУЛЬНЯ MEMORY
Наколькі добра вы ведаеце выбітных асоб беларускай гісторыі XX стагоддзя? У гэтай гульні мы сабралі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікаў, палітыкаў, рэжысёраў... усе яны былі неабгрунтавана рэпрэсаваныя

Правілы гульні

На гульнявым полі размешчана 12 картак, з другога боку якіх намаляваныя партрэты прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Кожны партрэт паўтараецца двойчы.

Калі на нейкую картачку націснуць курсорам мышкі - яна перагарнецца. За адзін раз можна перагарнуць 2 картачкі. Калі партрэты на картачках супалі - яны лічацца адгаданымі. Калі не супалі - яны перагортваюцца назад.

Сэнс гульні - знайсці ўсе парныя картачкі.

Узровень: просты складаны
Цішка Гартны
Пiсьменнiк, публiцыст, гiсторык, дзяржаўны i грамадскі дзеяч, старшыня першага савецкага ўрада Беларусі, рэдактар газеты “Савецкая Беларусь”, ініцыятар стварэння літаратурнага аб’яднання і часопіса “Полымя”, узначальваў Дзяржвыдавецтва і Цэнтральны архіў БССР, загадчык выдавецтва АН БССР.

Арыштаваны 15 лістапада 1936 г. і абвінавачаны ў імкненні адарваць БССР ад Савецкага Саюза, а таксама ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. У турме праз катаванні страціў здароўе, быў абвешчаны псіхічна хворым, і пераведзены ў Магілёў у псіхіятрычную лячэбніцу, дзе 11 красавіка 1937 г. памер ад гангрэны легкіх (па некаторых звестках – скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве.

Аркадзь Смоліч
Дзеяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі, адмысловец у галіне геаграфіі, эканомікі, картаграфіі, міністр сельскай гаспадаркі БНР.

Народны сакратар асветы ў 1-м Урадзе БНР. Аўтар кнігі “Геаграфія Беларусі”, разлічанай на шырокага чытача. Прафесар, загадчык кафедры ў БДУ.

Арыштаваны 26 чэрвеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935 г.

Зноў арыштаваны 17 чэрвеня 1937 г. Прыгавораны да расстрэлу.

Міхась Зарэцкі
Празаік, драматург, перакладчык, крытык. Перакладаў, між іншым, на беларускую мову “Прыгоды ўдалага ваякі Швейка”. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурнага аб'яднання “Маладняк”, а затым – “Полымя”. Працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва БелАН. Прымаў удзел у працы Першага Усебеларускага з'езда пісьменнікаў. Член СП Беларусі з 1934 г.

Арыштаваны 3 лістапада 1936 г. у Мінску. Асуджаны тройкай НКВД – пасяджэнне працягвалася 15 хвілін – як “актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі”. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 г.

Язэп Лёсік
Беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнаўца, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Акадэмік АН БССР. Аўтар шырока вядомых у міжваенны перыяд падручнікаў па беларускай мове. Родны дзядзька Якуба Коласа. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР. Старшыня Найвышэйшай Рады БНР.

Арыштоўваўся 5 разоў – 1905, 1911, 1922, 1930, 1938. У тым ліку па справах “Саюза вызвалення Беларусі” і “Контррэвалюцыйнай арганізацыі палітссыльных”.

31 сакавіка 1940 г. прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Памёр ад сухотаў у Саратаўскай турме.

Міхась Чарот
Паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч, старшыня тэатральнай суполкі “Маладзік”. Супрацоўнік і рэдактар газеты “Савецкая Беларусь”. Сябра СП СССР з 1934 г. Адзін з аўтараў сцэнару першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль”.

Арыштаваны 24 студзеня 1937 г. у Мінску.

Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 г. як “агент польскай разведкі”. Расстраляны на наступны дзень.

Браніслаў Тарашкевіч
Знакаміты беларускі нацыянальны дзеяч, філолаг, літаратар, педагог. Акадэмік Беларускай Акадэміі Навук. Адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, выкладаў у Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце.

Аўтар «Беларускай граматыкі для школ», якая адыграла значную ролю ў нацыянальнай асвеце. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў Таварыства Беларускай Школы.

Пераклаў на беларускую мову «Iліяду» Гамера, «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.

Арыштоўваўся тры разы. Апошні раз 5 траўня 1937 г. Праз 7 месяцаў турмы прыгавораны да расстрэлу.