Мабільная версія сайта
ПУБЛІКАЦЫІ

У гэтым раздзеле можна азнаёміцца з навуковымі тэкстамі, прысвечанымі савецкім рэпрэсіям. Вы таксама можаце даслаць свае навуковыя тэксты на email-адрэсу info@represii.net і яны будуць апублікаваныя на нашым сайце.

У другой палове 1937 – пачатку 1938 г. па СССР пракацілася хваля раённых паказальных працэсаў, агульная колькасць якіх склала не менш за некалькі сотняў. Першы быў праведзены ў БССР, у Лепельскім раёне.

У артыкуле разглядаецца працэс пралетарызацыі вышэйшай школы БССР на прыкладзе палітычнай чысткі студэнтаў БДУ ў 1929/30 навучальным годзе. Раскрываецца механізм чысткі, яе мэты і наступствы.

У 1920-я гады ў Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) адбывалася барацьба за ўладу, звязаная з рознымі аспектамі існавання партыі і савецкай дзяржавы. Адгалоскі гэтай барацьбы назіраліся і ў БССР.

У лютым 1937 г. вучань сёмага класа з вёскi Анонiчы Крычаўскага раёна Ягор Калбееў паслаў у газету «Звязда» свой верш «Песня мужыка». Паглядзіце, што з гэтага выйшла.

Аўтар публікуе тэкст дакументаў з саратаўскага архіва ФСБ Расійскай Федэрацыі, датычных смерці Антона Луцкевіча.

Адной з малавядомых старонак гісторыі першых гадоў савецкай улады з'яўляецца існаванне канцэнтрацыйных працоўных лагераў для "перавыхавання" розных катэгорый насельніцтва. Адзін з такіх лагераў дзейнічаў у 1921-1922 гг. у Мінску.

Да сярэдзіны 1930-х гадоў бальшавікі, відаць, былі ўпэўнены калі не ў поўнай сваёй перамозе над рэлігіяй, то ў эфектыўнасці кантролю над ёй. Аднак рэчаіснасць сведчыла аб зваротным.

Даклад Ігара Мікалаевіча Кузняцова на навуковай канферэнцыі "Праблемы перыядызацыі гісторыі Беларусі" (Магілёў, 2001 г.), прысвечаны праблеме перыядызацыі гісторыі палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Аўтабіяграфічныя аповесці «Зона маўчання» і «Такія сінія снягі» па праву можна лічыць беларускім аналагам «Архіпелага ГУЛАГ». У іх аўтар распавядае пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці і сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў і знаёмых.

На нашых вуліцах і плошчах дагэтуль стаяць помнікі людзям, чые рукі ў крыві нашых бацькоў і дзядоў. Назвы вуліц і гарадоў носяць імёны арганізатараў і выканаўцаў злачынства супраць свайго народу. У Расіі ў 1990-х быў складзены спіс імёнаў, якія варта выключыць з тапонімаў.