Мабільная версія сайта
ПУБЛІКАЦЫІ
РАДЗІМ ГАРЭЦКІ. БРАТЫ ГАРЭЦКІЯ

Выхад кнігі быў прымеркаваны да юбілею Максіма Гарэцкага, славутага беларускага пісьменніка, педагога, навукоўца, якому ў 2008-м споўнілася б 115 гадоў. Нягледзячы на свой нядоўгі век (у 45 гадоў яго расстралялі ў Вязьменскай турме), М. Гарэцкі зрабіў шмат для гісторыі. Доўгі час творчасць пісьменніка была пад забаронай у нашай краіне.

Кніга ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю роду Гарэцкіх, утрымлівае ўнікальныя дакументы і сведчанні пра жыццё і дзейнасць выбітных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя: Максіма Гарэцкага — класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста; Гаўрылы Гарэцкага — аднаго з заснавальнікаў Беларускай Акадэміі навук, вядомага эканаміста, дэмографа, геолага, географа, археолага. У друкаваным варыянце кнігі змяшчаюцца фотаздымкі з сямейнага і дзяржаўных архіваў, а таксама архіваў сяброў. Кніга разлічаная на шырокае кола чытачоў.

“Кніга “Браты Гарэцкія” — гэта даволі арыгінальны зборнік дакументаў, прысвечаны роду Гарэцкіх. Да гэтага моманту сабраныя тут дакументы не друкаваліся анідзе. І выданне кнігі, вядома, прысвячаецца юбілею Максіма Гарэцкага”, — кажа Радзім Гарэцкі.

Мінск: Медысонт, 2008. — 344 с., [24] с. іл. — Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі; кн. 1

Спампаваць электронную версію (Камунікат)

 Купіць поўную версію

 

КАМЕНТАРЫ