Мабільная версія сайта
ПУБЛІКАЦЫІ
ЛАРЫСА ГЕНІЮШ. СПОВЕДЗЬ

“Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое, хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было ў савецкіх турмах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў.

Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццё ў эміграцыі, пакуты ў лагерах, пераслед за беларускасць – усё гэта ў “Споведзі”, і як на споведзі – шчыра і без прыўкрас. Ларыса Геніюш, пішучы свой жыццярыс, спавядалася ў прамым значэнні гэтага слова, але не толькі перад Богам, але і перад грамадствам, перад нашчадкамі і перад памяццю продкаў. Яе “Споведзь” адзін з немногіх эпісталярных твораў у беларускай літаратуры, створаны без аглядкі на цэнзуру, з поўнай адказнасцю і шчырасцю з рукой на сэрцы.

 

 

Спампаваць: Ларыса. Геніюш. Споведзь (Крыніца – Камунікат)