Мабільная версія сайта
ПУБЛІКАЦЫІ
ГУЖАЛОЎСКІ А.А. ЛЕВАЯ КАМУНІСТЫЧНАЯ АПАЗІЦЫЯ Ў
БССР (1920-1930-Я ГГ.)

У 1920-я гады ў Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) адбывалася барацьба за ўладу, звязаная з рознымі аспектамі існавання партыі і савецкай дзяржавы. Адгалоскі гэтай барацьбы назіраліся і ў БССР. Аднак да гэтага часу многія эпізоды дзейнасці левай камуністычнай апазіцыі ў БССР застаюцца маладаследаванымі.

Прадстаўляем вам артыкул прафесара кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, доктара гістарычных навук Аляксандра Аляксандравіча Гужалоўскага, апублікаваны ў №7-8 Беларускага гістарычнага часопіса за 2016 г.

Аўтар распавядае пра левую партыйную апазіцыю ў шэрагах Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і тую барацьбу, якую вяла з ёй партыйная большасць. Як у партыйным асяродку з цягам часу змянялася стаўленне да Льва Троцкага, Рыгора Зіноўева, Льва Каменева і іх аднадумцаў. Фактычна, змаганне з альтэрнатыўнай пазіцыяй і канцэнтрацыя рэальнай улады ў руках партыйнага кіраўніцтва РКП(б), прывялі да таталітарызму і фарміравання культу асобы Іосіфа Сталіна.

Аўтарам апісваецца храналогія ўнутрыпартыйнай барацьбы: перыяд легальнай дзейнасці Троцкага, Зіноўева і Каменева і іх паплечнікаў, калі альтэрнатыўная думка асуджалася, але яшчэ не забаранялася; этап падпольнай дзейнасці пасля XV з’езду УсеКП(б), калі левая апазіцыя магла існаваць толькі ў выглядзе падпольных гурткоў, а найбольш актыўныя дзеячы адпраўляліся ў ссылку; перыяд жорсткіх рэпрэсій 1930-х, калі абвінавачванне ў “трацкізме” было нагодай для ажыццяўлення смяротнага прысуду.

Спампаваць: Гужалоўскі А.А. Левая камуністычная апазіцыя ў БССР (1920-1930-я гг.)

Дадатковай увагі патрабуе дакладная запіска паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па БССР Леаніда Міхайлавіча Закоўскага ў Цэнтральную кантрольную камісію КП(б)Б “Аб кантррэвалюцыйнай дзейнасці трацкістаў у БССР па стане на 12/Х-32 г.” (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 15п. Оп. 4. Спр. 492. Арк. 1–24) (Спампаваць). У гэтым дакуменце кіраўнік беларускіх чэкістаў апісвае вынішчэнне падпольных “трацкісцкіх” груп, якія дзейнічалі ў буйных гарадах Беларусі ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гадоў.

КАМЕНТАРЫ