Мабільная версія сайта
ПУБЛІКАЦЫІ
АЛЯКСАНДР ЛУКАШУК. ЗА КІПУЧАЙ ЧЭКІСЦКАЙ
РАБОТАЙ. З ЖЫЦЦЯ КАТАЎ

Аляксандар Лукашук – беларускі журналіст, адзін з заснавальнікаў “Мартыралогу Беларусі”, у 1990-1995 член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій.

У 1997 годзе Аляксандар Лукашук апублікаваў кнігу “За кіпучай чэкісцкай работай”, якая мае падзагаловак “З жыцця катаў”. Як і вынікае з падзагалоўку, кніга прысвечана не ахвярам рэпрэсій, а тым, хто арыштоўваў, дапытваў, выносіў прысуды і расстрэльваў.

У кнізе падрабязна даследуеца жыццё НКУС у Менску і  механізм цэнзуры ў савецкім грамадстве.

Даследаванне пабудавана на ўнікальных дакументах, якія аўтар, тады член камісіі Вярхоўнага Савету ў справе ахвяраў палітычных рэпрэсій, здолеў скапіраваць у архівах у 1991—1992 гадах. Упершыню прыводзяцца прозвішчы 188 супрацоўнікаў НКУС, датычных да масавых рэпрэсій у Беларусі.

Спампаваць: Лукашук Аляксандр. “За кіпучай чэкісцкай работай”: З жыцьця катаў. – Минск: Наша Ніва, 1997. – 192 с. – (Архіў Найноўшай Гісторыі) (Крыніца – Камунікат)

КАМЕНТАРЫ