Мабільная версія сайта
ПУБЛІКАЦЫІ

У гэтым раздзеле можна азнаёміцца з навуковымі тэкстамі, прысвечанымі савецкім рэпрэсіям. Вы таксама можаце даслаць свае навуковыя тэксты на email-адрэсу info@represii.net і яны будуць апублікаваныя на нашым сайце.

“Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое, хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было ў савецкіх турмах і лагерах.

У кнізе аналізуюцца прычыны і ўмовы палітычных рэпрэсій ў дачыненні да беларускіх навукоўцаў у 1930-1940 гадах, прадстаўлена інфармацыя пра 143 супрацоўнікі Акадэміі навук Беларусі, якія пацярпелі ў перыяд сталінскіх рэпрэсій.

У 1997 годзе Аляксандар Лукашук апублікаваў кнігу "За кіпучай чэкісцкай работа. З жыцця катаў". Як і вынікае з падзагалоўку, кніга прысвечана не ахвярам рэпрэсій, а тым, хто арыштоўваў, дапытваў, выносіў прысуды і расстрэльваў.

Журналіст Аляксандар Лукашук (адзін з заснавальнікаў Мартыралогу Беларусі", у 1990-1995 член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій), сабраў 195 імёнаў супрацоўнікаў НКУС БССР на 1937 год. Няма сумневаў, што большасць з іх мае прамое дачыненне да рэпрэсій у Беларусі.

Кніга акадэміка Радзіма Гарэцкага “Браты Гарэцкія” — зборнік дакументаў, прысвечаны роду Гарэцкіх. Да гэтага моманту сабраныя тут дакументы нідзе не друкаваліся. Выданне гэтай кнігі прысвечана юбілею Максіма Гарэцкага.

Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" пад рэдакцыяй Анны Камінскі была падрыхтаваная нямецкімі і беларускімі гісторыкамі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія).

У зборніку праводзіцца аналіз рэпрэсіўнага заканадаўства БССР, працэсу рэабілітацыі ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, у зборніку прадстаўлены дакументы міжнароднага заканадаўства пра злачынствы супраць чалавецтва.

Кніга апавядае пра жыццё, малавядомыя факты біяграфій, выпрабаванні, славу і нянавісць, здраду і шляхетнасць, якія перапляліся ў лёсах ахвяраў і катаў, трагічна паламаных рэпрэсіўнымі рэжымамі.

Вывучэнне на сучасным этапе такой актуальнай тэмы, як палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 1920-1950-я гг. немагчыма без аналізу ўсёй сукупнасці гістарычных крыніц па гэтай праблеме: заканадаўчых і следча-судовых дакументаў, мемуараў, літаратурных твораў, статыстычных крыніц, фота- і кінадакументаў.

«Дальстрой» — дзяржаўны трэст па дарожнаму і прамысловаму будаўніцтву ў раёне Верхняй Калымы. Праца ў экстрымальных паўночных умовах па засваенню тэрыторыі, здабычы золата, руды і вугля, а таксама развіццю інфраструктуры выконвалася вольнанаёмнымі працоўнымі, а пасля падначальвання НКУС СССР, у 1938 годзе, вязнямі розных папраўча-працоўных лагяроў.