Мабільная версія сайта
Рэабілітацыя

Рэабілітацыя (ад лац. rehabilitate) – аднаўленне ў правах, аднаўленне страчанага добрага імя, адмена неабгрунтаванага абвінавачвання невінаватай асобы альбо групы асоб з-за “адсутнасці складу злачынства”…

Рэабілітацыя (ад лац. rehabilitate) – аднаўленне ў правах, аднаўленне страчанага добрага імя, адмена неабгрунтаванага абвінавачвання невінаватай асобы альбо групы асоб з-за “адсутнасці складу злачынства”. Рэабілітацыя адрозніваецца ад амністыі, памілвання поўным аднаўленнем правоў і рэпутацыі з прычыны фальшывага (няслушнага) абвінавачвання.

Вылучаюць два асноўныя этапы рэабілітацыі ахвяраў савецкіх рэпрэсій. Першы адбыўся адразу пасля смерці Сталіна і фактычна завяршыўся зняццем з пасады ЦК КПСС Хрушчова. Другі распачаўся ў канцы 80-х гадоў і працягваецца да гэтага часу.

Усяго з 1954 па 2000 год у Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана больш за 200 тысяч ахвяр.

Рэабілітацыя пачалася фактычна адразу пасля смерці І.Сталіна і тычылася найперш сваякоў вышэйшых партыйных чыноўнікаў, а таксама асуджаных на 5 гадоў. Масавы характар у той час насіла не рэабілітацыя, а амністыя. Так, згодна з пастановай Прэзідыума ЦК КПСС ад 27 сакавіка 1953 г. “Аб амністыі” з лагероў і калоній было вызвалена 1 201 738 чалавек. Але гэта было толькі 53,8% агульнай колькасці зняволеных на 1 красавіка 1953 года. Было ліквідавана 104 лагеры, 1567 калоній і лагерных падраздзяленняў .

Перайсці да тэмы

Упершыню пытанне аб адказнасці за рэпрэсіі не толькі Сталіна, але і яго атачэння, аб неабходнасці адпаведнай ацэнкі рэжыма аўтарытарнай улады, пры якой сталі магчымымі такія злачынствы было пастаўлена ў дакладзе М.С.Гарбачова 2 лістапада 1987 г.

28 верасня 1987 г. была сворана спецыяльная Камісія Палітбюро ЦК КПСС па дадатковым вывучэнні матэрыялаў, звязаных з рэпрэсіямі, якія мелі месца ў перыяд 30-40-х і пачатку 50-х гадоў. У ліпені 1988 г., на падставе прапаноў Камісіі была прынята пастанова Палітбюро ЦК КПСС “Аб дадатковых мерах па завяршэнню рэабілітацыі неабгрунтавана рэпрэсаваных асоб”, згодна з якой праца па пераглядзе спраў павінна была весціся незалежна ад наяўнасці заяў і скаргаў грамадзян. Рэабілітацыя станавілася масавай.

Перайсці да тэмы

Працэс рэабілітацыі ў Беларусі ў 1950-х і ў другой палове 1980-х быў цалкам звязаны і вызначаўся дырэктывамі, якія сыходзілі з Масквы.

Перайсці да тэмы