Мабільная версія сайта

Дзяды 2014


30 кастрычніка 2014
2 лістапада ў Мінску пройдзе Дзень памяці продкаў (Дзяды).
Мерапрыемства дазволена мінскімі ўладамі і адбудзецца ў наступным парадку:
10:30-11:00 – збор удзельнікаў на пляцоўцы перад будынкам ОАО “Мінскі гадзіннікавы завод” (Прашпект Незалежнасці, 95);
11:00-14:30 – шэсце па ходніках па маршруце: пляцоўка перад будынкам ОАО “Мінскі гадзіннікавы завод” – Прашпект Незалежнасці – вуліца Каліноўскага – вуліца Сядых – вуліца Карбышава – вуліца Гамарніка – вуліца Мірашнічэнка – Мінская колцавая аўтадарога – урочышча Курапаты;
14.30-17.00  – памінальны мітынг у Курапатах.

 

КАМЕНТАРЫ