Мабільная версія сайта

Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты


04 лістапада 2014

Сёння, 4 лістапада, кіраўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюзу, а таксама часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі Курапаты і ўрочышча Благаўшчына, масавыя магілы ахвяраў таталітарных рэжымаў XX стагоддзя.

Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы ў Дзень памяці продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў, паведамляе прэс-служба офісу ЕС у Мінску.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі каля мемарыяльных знакаў, у тым ліку каля Крыжа памяці і на ўзгорку каля валуна, якім пазначанае месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення  мемарыялу, які захаваў бы памяць пра трагічныя лёсы асоб, забітых і пахаваных там.

Крыніца: БелаПАН

КАМЕНТАРЫ