Мабільная версія сайта

У інтэрнэце ідзе збор грошай на выданне кнігі па гісторыі цэнзуры ў БССР


29 траўня 2017

У інтэрнэце распачаты збор сродкаў на выданне другой часткі кнігі Аляксандра Гужалоўскага “Чырвоны аловак”, прысвечанай гісторыі цэнзуры ў БССР у 1944 – 1991 гг. Кніга напісана на аснове вялікага аб’ёму рассакрэчаных архіўных дакументаў і перыядычных выданняў.

Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі. Першая частка “Чырвонага алоўка” пабачыла свет у 2012 годзе і тычылася даваеннага перыяду існавання БССР.

Аляксандр Гужалоўскі – беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар каля 200 публікацый па гісторыі і культуры Беларусі.

Выхад кнігі запланаваны на канец 2017 года. Замовіць кнігу і дапамагчы яе выданню можна на краўдфандынгавай платформе “Улей”.

КАМЕНТАРЫ