Мабільная версія сайта

Канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”


02 траўня 2017

Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск), Інстытут Славістыкі ПАН (Варшава), Польскі Інстытут у Мінску, Лятучы Ўніверсітэт (Мінск) запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці», якая пройдзе 17-18 лістапада 2017 г. у Мінску.

Арганізатары прапануюць наступнае кола праблем для абмеркавання:
· Вытокі, прычыны і маштаб савецкіх рэпрэсій у СССР у 1930 – 1950-х гг.;
· Савецкае грамадства ў перыяд рэпрэсій: карнікі і ахвяры;
· Месцы пахаванняў ахвяраў рэпрэсій як «месцы памяці» сучаснага грамадства;
· Вусная гісторыя як метад даследавання калектыўнай памяці пра рэпрэсіі.

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, польская, украінская і англійская.

Заяўкі на ўдзел трэба дасылаць не пазней 30 чэрвеня 2017 г. на адрас: kanferencyja@nashapamiac.org

У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. зн.), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі. Плануецца публікацыя матэрыялаў канферэнцыі.

Падрабязней

КАМЕНТАРЫ