Мабільная версія сайта

Бясплатныя экскурсіі ў Курапаты


18 сакавіка 2017

Кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі, археолагі, краязнаўцы, экскурсаводы будуць праводзіць бясплатныя экскурсіі ва ўрочышчы Курапаты, якое, бясспрэчна, з’яўляецца асноўным сімвалам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

18 сакавіка экскурсію правядзе вядомы археолаг Мікола Крывальцэвіч, які ў якасці эксперта браў удзел у эксгумацыях у Курапатах. Збор а 12-й гадзіне каля крыжа пакутаў.

Тэлефон для даведак: +375(29)571-26-11 (Валерыя).

DSC_0110

КАМЕНТАРЫ