Мабільная версія сайта

У Беларусі ствараецца грамадская працоўная група па мемарыялізацыі Курапат


29 красавіка 2017

У інтэрнэце пачаўся набор валанцёраў у працоўную групу па мемарыялізацыі Курапат. Далучыцца да працоўнай групы запрашаюцца гісторыкі, журналісты, дызайнеры, PR-мэнэджэры, праграмісты, фатографы і кожны, хто мае жаданне і навыкі, якія дапамогуць у рэалізацыі сумесна выпрацаваных ідэяў.

Грамадская працоўная група па мемарыялізацыі Курапат ставіць за мэту пашырыць вядомасць Курапат, палегчыць доступ да інфармацыі пра савецкія рэпрэсіі і актывізаваць грамадскае абмеркаванне пытанняў памяці злачынстваў савецкай улады.

Каб далучыцца да працоўнай групы неабходна запоўніць онлайн-форму: https://goo.gl/forms/7bECinZrqgWJa5jh1. Юлія Ляшкевіч (аўтар роліку “Гісторыя Беларусі за 5 хвілін”), Аляксандр Чабатараў (аўтар лагатыпа “Курапаты 2017”), Антон Матолька і шэраг іншых прафесіяналаў ужо пацвердзілі свой удзел у працоўнай групе.

“Мемарыялізацыя Курапат — не проста ўсталяванне бетоннага помніка, але шырокая грамадская кампанія па вывучэнні, захаванні і пераасэнсаванні гістарычнай памяці. Кожны беларус павінен разумець, якім чынам асабіста яго (яе) тычацца падзеі ў Курапатах!” — кажуць каардынатары стварэння працоўнай групы з ініцыятывы “Дзея”.

КАМЕНТАРЫ