Мабільная версія сайта
НАВІНЫ

Увечары 19 траўня ў бабруйскім офісе АГП адбылося адкрыццё экспазіцыі Музея сталінскіх рэпрэсій. Усе матэрыялы, сабраныя тут, знайшла грамадская актывістка Вольга Піманава. Дакументы, якія тычацца дзейнасці аналагічнага музея Ганны Бакач, які раней працаваў у Бабруйску, прадаставіў рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка.

Юрась Дубовік - адзін з адраджэнцаў беларускага школьніцтва ў Маладэчне пад нямецкай акупацыяй, стваральнік і кіраўнік Саюзу беларускай моладзі ў Красным.

27 снежня ў Мінску ў Кнігарні ''ЛогвінаЎ'' (пр.Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм».

7 снежня ў Мінску адбыўся круглы стол «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця»

«Беларускі архіў вуснай гісторыі», МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць вучняў старшых класаў сярэдніх школ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў да ўдзелу ў конкурсе «1939 год у памяці жыхароў Беларусі».