Мабільная версія сайта
ХРАНАЛОГІЯ
ДРУГАЯ ПАЛОВА 1930-Х

33 г. НКУС БССР распачаў крымінальную справу супраць контррэвалюцыйнай арганізацыі «Беларускі нацыянальны цэнтр». Па гэтай справе былі прыцягнутыя да адказнасці 97 чалавек, сярод іх значная частка інтэлігенцыі, якая зрабіла істотны ўнесак у справу нацыянальнага адраджэння Беларусі.

10 ліпеня 1934 г. Створаны саюзна-рэспубліканскі НКУС, у склад яго уключана АДПУ (пазней перайменаванае ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі ( ГУДБ НКУС СССР).

5 лістапада 1934 г. ЦВК і СНК СССР прынялі сумесную пастанову, паводле яе ствараліся «тройкі» і асобыя нарады НКУС, якім надаваліся паўнамоцтвы судовых органаў. Яны замянілі папярэднія калегіі ДПУ.

1 снежня 1934 г. Прынятая пастанова Прэзідыюму ЦВК СССР «Аб парадку вядзення крымінальных спраў па падрыхтоўцы ці здзяйснні тэрарыстычных актаў дывэрсіяў і г.д.». Тэрміны вядзення следства скарачаліся да 10 дзён. Пастановай патрабавалася прыводзіць у выкананне прысуд да вышэйшай меры пакарання неадкладна пасля ягонага вынясення.

7 красавіка 1935 г. ЦВК СССР прыняў пастанову паводле якой пакаранні Крымінальнага кодэксу распаўсюджваліся на дзяцей 12-гадовага узросту.

9 чэрвеня 1935 г. Прыняты закон «Аб смяротным пакаранні за ўцёк за мяжу».

1935-1936 гг. Абмен партыйных дакумэнтаў з мэтай палітычнай чысткі. У Беларусі ад чысткі пацярнеў 221 чалавек (былыя эсэры, нацдэмы і прадстаўнікі іншых партыяў). ІІІмат хто з іх быў арыштаваны.

3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР выдаў загад № 33 пад назваю «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Спіс уключаў 421 назву.

3 ліпеня 1937 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло сакрэтную пастанову «Аб антысавецкіх элемэнтах», якая ініцыявала масавыя рэпрэсіўныя аперацыі НКУС.

29 ліпеня 1937 г. Пленум ЦК КП(б)Б з удзелам загадчыкаў аддзелаў ЦК УКП(б) Г. М. Малянкова й Я. А. Якаўлева, што прыехалі з Масквы, стаў начаткам масавых рэпрэсіяў супраць дзяржаўных, партийных, савецкіх, гаспадарчых кадраў, кіраўнікоў і інтэлігенцыі Беларусі.

30 ліпеня 1937 г. Выдадзены аператыўны загад НКУС СССР № 00447 «Аб рэпрэсаванні былых кулакоў, крымінальнікаў і антысавецкіх элементаў». Паводле гэтага загаду ўстанаўліваліся канкрэтныя заданні на рэпрэсіі на першай катэгорыі (расстрэл) і па другой катэгорыі (зняволенне ад 8 да 10 гадоў) для кожнай рэспублікі і вобласці, а таксама ствараліся ў рэспубліках і абласцях пазасудовыя органы — «тройкі» (з прадстаўнікоў НКУС, пракурора ды прадстаўніка партыйнага органа). «Тройкі» выносілі два тыпы прысудаў: да вышэйшай меры пакарання (расстрэл) або зняволенне ад 8 да 10 гадоў у папраўча-працоўным лагеры ці на той жа тэрмін у турму, калі лічылі злачынцу асабліва небяспечным. У рэспубліканскую «тройку» Беларускай ССР увайшлі Берман, Селіверстаў і Патапейка.

31 ліпеня 1937 г. Палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла праект апераратыўнага загаду НКУС СССР № 00447 «Аб рэпрэсаванні былых кулакоў, крымінальнікаў і антысавецкіх элементаў». Паводле гэтага загаду 5 жніўня 1937 г. павінна была пачацца аперацыя, якая прадугледжвала на тэрыторыі Беларускай ССР за 4 месяцы расстраляць 2 тысячы чалавек і адправіць у лагер 10 тысячаў чалавек на тэрмін ад 8 да 10 гадоў. ІІлан рэпрэсіяў усюды быў перавыкананы. Тэрмін паўнамоцтваў «троек» некалькі разоў працягваўся, і яны дзейнічалі да канца 1938 г.

2 жніўня 1937 г. Пачаліся масавыя арышты грамадзянаў польскай нацыянальнасці як польскіх шпіёнаў ды іх вынішчэнне. За год па афіцыйным дадзеным было арыштаваныя 15 740 чалавек, з іх расстраляныя 14 034.

18 жніўня 1937 г. Бюро ЦК КП(б)Б разгледзела пытанне «А6 мерах па закрыцці польскіх касцёлаў» (мелася на ўвазе закрыццё рымска-каталіцкіх храмаў). 17 кастрычніка 1937 г. Бюро ЦК КП(б)Б зноў разгледзела гэтае пытанне.

Жнівень 1937 г. У БССР пачаліся масавыя арышты пад выглядам барацьбы з неіснаваўшым «аб’яднаным антысавецкім падполлем». У Беларусі было засуджана 2570 чалавек. У іх ліку 23 члены ЦК КП(б)Б і ЛКСМБ,16 членаў ЦВК і СНК БССР, 40 наркамаў і іх намеснікаў, 24 сакратары акруговых, гарадзкіх і раённых камітэтаў КП(б)Б, 20 старшыняў акруговых, гарадзкіх і раённых выканкамаў, 179 кіруючых савецкіх і гаспадарчых работнікаў 25 акадэмікаў Акадэміі навук БССР, 20 пісьменнікаў, 34 літаратурныя работнікі.

Ліпень-верасень 1937 г. у Беларусі скасаваная Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, утвораная 10 ліпеня 1922 г. Увесь клір больш за 400 прыходаў быў знішчаны.

29 кастрычніка 1937 г. У дзень ленінскага камсамолу ў Мінску каты з НКУС БССР адначасова расстралялі 102 чалавек, у тым ліку 17 беларускіх пісьменнікаў: Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага ды іншых, a разам з габрэйскімі і польскімі літаратарамі — 22 чалавекі.

1 лістапада 1937 г. У Мінску былі расстраляныя беларускія аўтакефалісты: епіскапы Філарэт і Афанасій (Хведар Вячорка), святары мінскай царквы св. Марыі Магдалены Антон Кіркевіч, Сцяпан Кульчыцкі, Міхаіл Рубановіч, рэгент Павел Вяршынскі і шмат іншых святароў і царкоўных служкаў

31 студзеня 1938 г. Палітбюро ЦК УсеКП(б) зацвердзіла дадатковы план рэпрэсіяў супраць былых кулакоў, крымінальнікаў і антысавецкіх элемэнтаў. Органы НКУС на тэрыторыі Беларускай ССР павінны былі расстраляць 1 500 чалавек і адправіць у лагер 1 000 чалавек тэрмінам ад 5 да 10 гадоў. Расстрэлы так званых «ворагаў народу» адбываліся ў Курапатах, Ваньковіцкім лясе, у Лошыцкім кар’еры (каля Мінску), Шакатоўскім лесе (каля Гомелю), ля Кабыляцкай гары (каля Воршы) і іншых.

1938 г. Ва ўрочышчы Цівалі каля Мінску супрацоўнікі НКУС расстралялі больш за 250 чыгуначнікаў паводле загаду наркама шляхоў зносінаў СССР Л. Кагановіча за тое, што тыя адмовіліся перавозіць зняноленых.

10 лютага 1938 г. У Мінску расстраляныя 46 сялянаў-латышоў з вёскі Тойсма Быхаўскага раёну па абвінавачванні ў шпіянажы на карысьць Латвіі. Усяго па гэтай справе былі арыштаваныя 1 459 латышоў.

10 красавіка 1938 г. Карнікі НКУС расстралялі ўсіх мужчын (90 чалавек на ўзросце ад 17 да 70 гадоў) у беларускай каталіцкай вёсцы Беласток, якая была пабудаваная беларусамі-перасяленцамі ў былой Томскай губерніі ў Сібіры.

28 снежня 1938 г. Уведзеныя адміністрацыйныя пакаранні за прагулы.

Чэрвень 1939 г. Прынята пастанова пленуму ЦК КП(б)Б “ Аб ссяленні хутароў у калгасныя паселкі”.