Мабільная версія сайта

Сталін з намі.

Ні ў СМІ, ні ў дзяржаўнай сістэме адукацыі планамерная работа па разбурэнні міфа пра Сталіна не праводзілася. Спроба дэсталінізацыі беларускага грамадства была распачатая гісторыкамі, журналістамі, літаратарамі, дзеячамі кіно напрыканцы 1980-ых гг., але ў сярэдзіне 1990-ых і яна была штучна прыпыненая.

Тэма савецкай міфатворчасці афіцыйна ў Беларусі закрытая. Між тым, пераважная большасць нашых грамадзян жыве ў савецкім мінулым і ацэньвае навакольную рэчаіснасць згодна з савецкім светаўспрыманнем. Сталінізм з’яўляецца адным са складнікаў сучаснай беларускай ментальнасці. Сённяшняе кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь на ўсіх узроўнях паводле свайго выхавання, маральных арыенціраў, навыкаў кіравання краінай з’яўляецца абсалютна савецкім, сталінскім.