Мабільная версія сайта

Напрыканцы 20-х гг. у СССР пачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Яна суправаджалася палітыкай «ліквідацыі кулацтва як класа». Падчас раскулачвання сялянства пазбаўлялася усіх сродкаў вытворчасці, грамадзянскіх правоў, падлягала высяленню ў аддаленыя раёны краіны ці прыгаворвалася да расстрэлу. Сярод высланых высокім быў працэнт смяротнасці ад голаду, холаду і хвароб. Да 1932 года працэс масавага раскулачвання быў афіцыйна спынены, аднак рэпрэсіі супраць сялян не спыніліся. На падставе загада НКУС ад 30 ліпеня 1937 года “Аб аперацыі па рэпрэсаванню былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў» пад масавыя рэпрэсіі падпалі былыя рэпрэсаваныя сяляне, тыя хто ўцёк з лагероў ці схаваўся ад пакарання. У выніку рэалізацыі палітыкі «ліквідацыі кулацтва як класа» заможных сялян не засталося, у той час як тэрмін «кулак» усё адно захаваўся, пераўтварыўшыся ў абразлівы ярлык

Мапа масавых рэпрэсій супраць сялянаў у 1930-1939 гг.
 

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР рэпрэсіі закранулі мясцовых сялян.

Мапа калектывізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1940-50-я гг.
 

Інструменты з высылкі
Інструменты з высылкі
Інструменты з высылкі
Уладальнік: Віртуальны музей рэпрэсій на Беларусі.
Пра абставіны высылкі сям'і Лабатага: старшыні сельсавету плацілі за кожную сям'ю звыш спісу на высылку, таму яго сям'ю і выслалі. У 1940 годзе з-за адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі маці памерла ад родаў, і трох дзяцей аддалі ў інтэрнат, дзе адзін з дзетак, хлопчык 1939-га года таксама памёр.
КАМЕНТАРЫ

Каментары (0)