Мабільная версія сайта

Акрамя бязвінных ахвяраў рэпрэсіяў, варта не забывацца і пра тых, хто забіваў нашых сваякоў і продкаў. Нягледзячы на тое, што іх рукі былі па локці ў крыві, іх імёнамі дагэтуль названыя беларускія вуліцы.

Прафесійнай рысай сталінскай дыктатуры было не толькі знішчэнне ўяўных “ворагаў народа”, але і ўменне “замесці сляды”, не пакінуць наступным пакаленням ніякіх дакументаў, доказаў нават самога факту існавання на зямлі сваіх ахвяр, а заадно іх родных, паплечнікаў і сяброў. Кіруючая эліта пазбаўлялася ад непажаданых сведак – супрацоўнікаў карных органаў – катаў, на плечы якіх у гады рэпрэсій клалася найбольш крывавая праца.

Некаторыя з іх мелі дачыненне да Беларусі – ці фактам нараджэння, ці месцам працы на гэтай тэрыторыі. Сярод іх – першы намеснік наркама ўнутраных спраў СССР Агранаў, старшыня ГПУ БССР Рапапорт, наркам унутраных спраў БССР Закоўскі, намеснік наркама НКУС СССР Леплеўскі. Усе яны былі расстраляныя ў 1938 годзе. Люты 1940 года стаў апошнім  месяцам  жыцця наркама ўнутраных спраў  СССР Яжова і старшыні ГПУ БССР Рэдэнса.

Трагічны лёс быў прызначаны большасці з тых,  хто выконваў волю Сталіна. Становячыся катамі, людзі самі падпісвалі сабе смяротны прысуд, бо рана ці позна прыходзіла і іх чарга станавіцца ахвярамі крывавага малоха. Рэпрэсіўная сістэма паядала саму сябе: кожнае пакаленне катаў расстрэльвала сваіх папярэднікаў.

Былі ўсталяваныя так званыя “ліміты” на колькасць чалавек, якіх трэба арыштаваць. Для Гомеля “ліміт” быў усталяваны спачатку ў 500, затым у 1000, а потым у 2000 чалавек. Працаўнікоў НКУС інструктавалі наступным чынам: “Вы павінны раўняцца па вытворчасці на стаханаўцаў і не толькі выконваць нормы па выкрыцці аднаго чалавека ў суткі, але даваць больш, каб не дарма атрымліваць дзяржаўныя грошы”. У Менску нормы “выкрыцця” складалі ад 1 да 3, у Гомелі – ад 1 да 2 арыштаваных у суткі.

Для катаванняў ствараліся адмысловыя камеры. У Гомелі ў студзені 1937 г. былі абсталяваны тры камеры – “парылкі”. У вузкія памяшканні (насстолькі вузкія,што не змяшчаліся дзве койкі) камер-адзіночак без вокнаў і вентыляцыі заганялі 20 і больш чалавек. Камеры ацяпляліся печчу, у іх круглыя суткі гарэла святло. Тут людзей трымалі суткамі – яны стаялі датуль, пакуль не давалі патрэбных сведчанняў. Ад спякоты ў людзей на целе з’яўляліся пухіры. Калі хтосьці траціў прытомнасць, яго выцягвалі, аблівалі вадой са шланга і зноў запіхвалі ў камеру. Больш за 20 дзён “парылку” не вытрымліваў ніхто. У такіх камерах пабывалі 500-800 чалавек з агульнай колькасці разгледжаных спраў на 800-900 чалавек.

Да непакорлівых ужывалі яшчэ адну меру ўздзеяння – “ляднік”. Арыштаванага змяшчалі ў карцар з цэментавай падлогай, дзе была вельмі нізкая тэмпература. Падобная камера была ў Магілёве – цёмны нізкі пакой і вада па костку, схавацца ад вады можна было толькі ў труне, якая стаяла пасярод камеры.

У менскай турме НКУС – “амерыканцы” –  быў арганізаваны адмысловы рэжымны корпус, куды дастаўляліся арыштаваныя, ужо прысуджаныя да смерці. Такія арыштаваныя, па меркаванні следчых, распавялі далёка не ўсё, што ведаюць. Асуджаных дапытвалі з дапамогай асабліва выдасканаленых катаванняў. Калі паддопытны даваў “сведчанні”, становішча яго палягчалі, яму давалі ежу. У такіх абставінах чалавек вымушаны быў даваць ілжывыя сведчанні. З 270 чалавек, якія ўтрымліваліся ў “амерыканцы”, 88 “далі сведчанні” на 3489 грамадзян.

Каты таксама траплялі ў пастку рэжыму і супраць іх выкарыстоўвалі такія ж метады, якія некалі прымянялі яны самі. Варта адзначыць, што ўсе кіраўнікі “Дзяржбяспекі” БССР у перыяд з 1918 па 1941 г. (15 чалавек) памерлі не натуральнай смерцю, а былі прысуджаныя да найвышэйшай меры пакарання і расстраляныя.

 

Перайсці да спісу супрацоўнікаў НКУС БССР

Феликс Держинский (1877-1926)
Николай Ежов (1895-1939)
Лаврентий Берия (1899-1953)
Яков Свердлов (1885-1919)
Александр Криницкий (1894-1937)рыніцкі (1894-1937)
Ян Гамарник (1894-1937)
Феликс Держинский (1877-1926)
Самый известный большевик белорусского происхождения. Потомок шляхетского рода Держинских. В молодости какое то время хотел вступить в орден иезуитов или стать ксензом, но в 16 лет стал атеистом.
Председать Объединенного государственного политического управления (ОГПУ) и ВЧК - военной чрезвычайной комиссии – карательного органа коммунистического режима, предшественника НКВД и КГБ. Определил основные методы карательной деятельности советской диктатуры. Организатор "Красного террора", инициатор ночных допросов, провокационных методов, практики взятия заложников. Ввел внутрикамерную "разработку" заключенных, согласно которой в камеру подсаживали агентов и разведывали то, что арестованные не говорили на допросах.
Держинского критиковали за чрезмерную жестокость даже некоторые коммунисты ЧК. На это он заявлял, что "право на расстрел является для ЧК чрезвычайно важным, даже когда его меч при этом случайно попадает на головы безвинных".
Организатор коммунистического террора в 1917-1921 гг. и массовых репрессий в 1922-1926 гг.
По его личному приказу уничтожено более 800 тысяч человек.
КАМЕНТАРЫ

Каментары (0)