Мабільная версія сайта
РЭАБІЛІТАЦЫЯ
ЗАКАНАДАЎСТВА

1 верасня 1953 г. быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб ліквідацыі Асобай парады пры міністры ўнутраных спрау СССР».Такім чынам, лікві- доўваўся орган, якібыў правадніком пазасудовых рэпрэсіяў і надалей пазбавіць чалавека свабоды можна было толькі праз суд.

Яшчэ праз тыдзень, 8 верасня таксама Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адмененая забарона амністыяў да асобаў, якія былі асуджаныя за раскраданне сацыялістычнай уласнасці і за спекуляцыю — за злачынствы, рэгламентаваныя пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 7 і 22 жніўня 1932 г. Таксама была адмененая крымінальная адказнасць за парушэнні працоўнага рэжыму — вельмі строгія законы на гэты конт былі прынятыя перад самой вайной і ў першыя яе гады.

Адзін з асноўных тагачасных дакументаў КПСС, які спрыяў пачатку працэсу масавай рэабілітацыі была Пастанова ЦК КПСС ад 4 мая 1954 г. «Аб пераглядзе спрау на асоб, асуджаных за контррэвалюцыйпыя злачынствы, якія ўтрымліваюцца ў лагерах, калоніях і турмах МУС і знаходзяцца ў ссылцы і па пасяленні».

Пастанова Савета Міністраў СССР ад 8 верасня 1955 г. «Аб працоўным стажы, працаўладкавапні і пенсійным забеспячэнні грамадзян, неабгрунтавана прыцягнутых да крымінальнай адказнасці і ў далейшым рэабілітаваных» ставіла на мэце ў некаторай ступені аднавіць маёмасныя правы рэпрэсаваных. Паводле гэгай пастановы час знаходжання ў зняволенні і ў ссылцы залічваўся ў агулыны працоўны стаж (што ва ўмовах СССР было немалаважным).

Заканадаўчае афармленне названая пастанова знайшла ў аднаіменным Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1956 г. Але ва Указе было важнае дапаўненне — гэтыя камісіі артымалі права датэрмінова вызваляць вязняў. Паўнамоцтвы камісіяў былі пацверджаны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб парадку перагляду судовымі органамі крымінальных справаў на асуджаных, у адносінах да якіх былі прынятыя рашэнні камісіяў Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР».

На другую палову 1980-х увогуле прыпадае новы этап маштабнай рэабілітацыі. Вельмі важнае рашэнне 16 студзеня 1989 г. прыняў Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР на чале з Міхаілам Гарбачовым — адмяняліся ўсе несудовыя рашэнні і грамадзяне, якія пацярпелі з-за гэтых рашэнняў, абвяшчаліся рэабілітаванымі.

Савет Міністраў БССР выдаў пастано­ву «Аб у векавечанні памяці ахвяр масавых рэпрэсій 1937-1941 гадоў у лясным масіве Курапаты»у студзені 1989 г. Зрэшты, апошняя пастанова так і не была выкананая.

Беларускае заканадаўства вызначылася выразнаю характарыстыкаю катэгорыяў асобаў, якія падпадаюць пад рэабілітацыю. Паводле Пастановы Вярхоўнага Савета БССР ад 29 снежня 1990 г. такімі з’яўляюцца:

а)        асобы, незаконна асуджаныя судамі па абвінавачванню ў здзяйсненні дзяржаўных (контррэвалюцыйных) злачынстваў;

б)        асобы, рэпрэсаваныя иаводле рашэнняў пазасудовых органаў: калегіяў і асобых нарадаў ВЧК, ГПУ-ОГПУ, НКВД, МГБ, «двоек», «тро­ек» ГПУ, УНКВД-НКВД;

в)        сяляне, члены іх сямей і іншыя грамадзяне, незаконна адпраўленыя ў ссылку, высылку, накіраваныя на спецпасяленне, выдаленыя за межы Беларускай ССР у адміністратыўным парадку.

Гэтай жа пастановай пракуроры Беларусі абавязаны былі разгледзець «усе справы з выракамі судоў за перыяд 1920-1950-х гадоў аб дзяржаўных(контррэвалюцыйных) злачынствах».

Пастанова ад 23 снежня 1991 г. прызнала «пацярпелымі ад палітычных рэпрэсіяў дзяцей, якія знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі, у ссыл­цы, высылцы, на спецпасяленні, у сувязі з рэпрэсаваннем іх бацькоў». На гэтую катэгорыю людзей таксама былі распаўсюджаныя льготы, устаноўленыя для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Пастановай ад 3 снежня 1993 г. прызнаваліся пацярпелымі ад палітычных рэпрэсіяў таксама дзеці, «якія засталіся сіротамі ў сувязі з рэпрэсаваннем абодвух бацькоў», а 18 кастрычніка 1994 г. гэты спіс быў дапоўнены такой катэгорыяй, як «дзеці, муж (жонка) асобаў, расстраляных або памерлых у месцах пазбаўлення волі і рэабілітаваных пасмяротна».

На працягу 1990-1994 гг. былі прыняты 24 нарматыўныя дакументы, якія забяспечвалі працэс рэабілітацыі ў Беларусі. Парламент краіны выдаў 16 актаў, якія закладвалі юрыдычны падмурак працэсу рэабілітацыі. У найбольш важныя тут «Палажэнне аб парадку аднаўлення правоў грамадзянаў пацярпелых ад рэпрэсіяў у 20-80-х гадах»і пастанову «Аб парадку рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 20-50-х гадоў у Рэспубліцы Беларусь».

Вярхоўны Савет уносіў папраўкі і дапаўненні пяць разоў, прычым гэтыя папраўкі пашыралі кола асобаў, якія падпадалі пад рэабілітацыю і маглі патрабаваць кампенсацыяў. Таксама і Савет Міністраў (і Міністэрства фінансаў) зацвердзілі 8 актаў, накіраваныя на аказанне дапамогі рэпрэсаваным і кампенсацыю стратаў — у 1990 г. усё пачыналася з ільготаў, а ў 1994 г. быў ужо акрэслены парадак вызначэння коштаў будынкаў, якія былі адабраныя ў грамадзянаў пад час рэпрэсіяў.

Прынамсі, з боку парламента, дзяржава імкнулася ажыдцяўляць кантроль над выкананнем заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі працэс рэабілітацыі: у снежні 1991 г. Вярхоўны Савет выдаў Пастанову пра выкананне гэтых законаў у Мінскай вобласці, а ў маі 1993 Прэзідыум Вярхоўнага Савета выдаў падобную пастанову, у якой быў праведзены аналіз выканання заканадаўства ўжо па ўсёй Беларусі.

3 тэксту гэтых дакументаў вынікае, што заканадаўца не быў цалкам задаволены выкананнем законаў у гэтай сферы — абодва разы праца характарызавалася як недастатковая. У 1991 г. яшчэ меркавалі, што рэабілітацыю можна завяршыць «на працягу максімум 3 год» (Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 27.12.1991 г., № 1354—XII«О ходе реализации в Минской области законодательных актов Республики Беларусь, регулирующих вопросы реабилитации жертв политических репрессий 20-80-х годов».

Умаі ў 1993 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета ужо канстатаваў, што «як вынік зацягвання рэабілітацыя грамадзянаў, рэпрэсаваных у судовым і адміністрацыйным парадку, …можа быць завершаная ў тэрмін, устаноўлены па просьбе Савета Міністраў да 1996 г. уключна» (Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 24.05.1993 г., № 2320-ХІІ «О ходе исполнения законодательства о реабилитации жертв политических репрессий 20- 80-х годов и восстановления их прав»).

Пасля 1994 г. мы заўважаем зусім іншую тэндэнцыю ў заканадаўчым і працэсе, які тычыцца рэабілітацыі — было прынята разам пяць дакументаў — адзін Закон, адзін Указ Прэзідэнта, тры дакументы Кабінета Міністраў. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 110 ад 28 студзеня 1997 г. працягнуў тэрмін рэабілітацыі да 1998 г. уключна. Дзяржаўныя органы яўна не спраўляліся з апрацоўкай усёй інфармацыі па рэпрэсаваных.

Гэтыя законы дзейнічаюць і цяпер, бо тэрміны рэабілітацыі ўстанаўлівалі для дзяржаўных органаў абавязковыя храналагічныя рамкі, у якіх яны былі павінныя самі праводзіць працэс рэабілітацыі і кампенсацыі стратаў. Грамадзяне Беларусі — ахвяры рэпрэсіяў і іх нашчадкі, могуць выяўляць сваю ініцыятыву самастойна і дамагацца гэтым самым ад дзяржавы выканання яе ўласных законаў.