Мабільная версія сайта

Камуністы галоўным сваім ідэалагічным ворагам лічылі веру. Таму перад савецкай дзяржавай стаяла канкрэтная мэта – забіць рэлігію і сцерці з памяці людзей Бога і Біблію.

Барацьба з ідэяй прывяла да ўзброенай барацьбы з Царквой, барацьбы шляхам гвалту і забойстваў. З першага дня прыйсця да ўлады бальшавікі пачалі сістэматычныя, зацятыя ганенні на Царкву: святары, пастары, равіны арыштоўваліся і растрэльваліся альбо ссылаліся ў канцлагеры. Адбываўся пераслед веруючых. Зачыняліся манастыры. Ліквідаваліся духоўныя ўстановы.

Як і шмат што іншае ў Савецкім саюзе, бязбожная барацьба таксама ішла этапамі па 5 год.

Першая пяцігодка – гэта масавае закрыццё храмаў, “ізаляцыя святароў”, канфіскацыя царкоўных каштоўнасцяў. Галоўны ўдар дзяржавы ў гэты час быў накіраваны супраць праваслаўнага і каталіцкага духавенства: да 30 траўня 1930 г. было асуджана 93 “царкоўніка”, 25 з іх расстраляныя, 68 адпраўлены ў канцлагеры. Усяго ў СССР да гэтага часу праз “тройкі” прайшло 4016 прадстаўнікоў духавенства, з якіх 560 расстраляныя, 2289 адпраўленыя ў лагеры.

Другая пяцігодка атрымлівае амаль афіцыйную назву “бязбожнай” і ставіць перад сабой задачу поўнага знішчэння рэлігіі. Мэта на 1932 г. – зачыніць ўсе рэлігійныя ўстановы, на 1933 г. – ліквідаваць манастыры, выкараніць абраднасць, забараніць рэлігійнуй літаратуру, на 1934 г. – дэпартаваць святароў, на 1935 г. – перарабіць храмы ў культурна-адукацыйныя ўстановы, на 1936-1937 гг. – адсвяткаваць канчатковую перамогу атэізму. І калі ў дарэвалюцыйнай Беларусі было 1445 праваслаўных храмаў, 704 сінагогі, 148 касцёлаў і капліц, то ў 1937 г. царкваў ужо 1371, сінагогаў 633, касцёлаў 95, а ў 1938 г. дзейнічаць засталося толькі дзве царквы – у Оршы і Мазыры.

 

Рэпрэсіі супраць праваслаўя

Ад праваслаўнай царквы, па меркаванні камуністычных ідэолагаў, сыходзіла галоўная небяспека, таму была пастаўлена мэта яе поўнага знішчэння.

У 1920-ых гг. пачалася канфіскацыя каштоўнасцяў з праваслаўных цэркваў Беларусі. Абрабаваныя храмы зачыняліся і пераабсталёўваліся пад сельскія клубы ці, што сустракалася нашмат часцей, стаялі пустымі. У 1934 г. была прынята адмысловая пастанова пра выкарыстанне малітоўных дамоў пад збожжасховішчы.

Масава арыштоўвалася праваслаўнае духавенства: толькі з 1937 г. па чэрвень 1938 г. гэта 3247 “царкоўніка”, з іх звыш 400 святароў і манахаў, 1 мітрапаліт, 5 біскупаў і архібіскупаў.

 

Рэпрэсіі супраць каталіцтва

Супраць Касцёла таксама праводзіўся шэраг антырэлігійных кампаніяў. У1922праводзілася канфіскацыя касцёльнай маёмасці, у ты м ліку на патрэбы індустрыялізацыі з храмаў здымаліся крыжы і званы. Над прадстаўнікамі каталіцкага святарства праводзіліся судовыя працэсы – ім прыпісвалася контррэвалюцыйная дзейнасць і шпіянаж на карысць Польшчы. На1939 у БССР былі зачыненыя амаль усе каталіцкія касцёлы, а ў 10, што фармальна дзейнічалі, не было ніводнага святара. Большасць ксяндзоў была фізічна знішчана.

Пад часДругой сусветнай вайныза ўдзел у антыфашысцкім руху акупантамі было загублена больш за 100 каталіцкіх святароў (у тым лікуЮрый Кашыра,Антон Ляшчэвіч, сёстры-назарэтанкі). Пасля вайны пачалася новая хваля скасавання парафіяў і абмежавання дзейнасці Касцёлу, святары масава выяжджалі ў Польшчу, шмат з іх было рэпрэсавана. На1 студзеня1960у БССР існавала 191 каталіцкае аб’яданне з 102 святарамі, на1985 – 96 аб’яднанняў з 52 святарамі.

 

Рэпрэсіі супраць пратэстанства

Да пачатку 1930-ых гадоў у БССР налічвалася 89 пратэстанцкіх арганізацый. З-за сталага пераследу яны сталі пераходзіць на нелегальнае становішча. Спецслужбы высочвалі пратэстанцкіх святароў і “ізалявалі” іх. Так, яшчэ ў 1929 г. быў асуджаны на 3 гады лагераў святар Царквы евангельскіх хрысціян Б. Чаберук. Калі ён вярнуўся ў Мінск, яго арыштавалі зноў і асудзілі на той жа тэрмін. У 1937 г. Б. Чаберук быў арыштаваны ў трэці раз і з ссылкі не вярнуўся.

У канцы 1930-х гг. у Менску, Полацку, Віцебску, Слуцку, Магілёве НКВД БССР былі праведзеныя дзве адмысловыя аперацыі па масавых рэпрэсіях супраць беларускіх лютэран. Пратэстанства фізічна вынішчалася.Рэлігійныя абшчыны ліквідаваліся, іх уласнасць канфісковывалася, святарства было пад пераследам, дамы малітвы руйнаваліся або выкарыстовываліся для культурных і прамысловых мэтаў.

Так, напрыклад, будынак лютэранскай царквы ў Гародні стаў абласным архівам, брэсцкая царква была перабудавана амаль да непазнавальнасці і прыстасаваная пад кінатэатр “Змена”, а ў Полацку будынак царквы заняў мясцовы музей.

 

Рэпрэсіі супраць іўдаізму

Іудэі зведвалі таксама ціск па нацыянальнай прыкмеце, паколькі побытавая габрэйская культура цесна звязана з нормамі і традыцыямі іудаізму. Зачыняліся сінагогі — а менавіта праз іх вызначалася месца чалавека ў соцыуме, зачыняліся пякарні — і не было дзе выпякаць мацу, не было магчымасці зрабіць абразанне — і адбывалася сапраўдная ломка свядомасці. Быў забаронены іўрыт, што паралізавала нават чыста культурніцкую дзейнасць. Людзі сядзелі ў лагерах за вершы, напісаныя на іўрыце. Вынішчалася ўсё, што не паддавалася асіміляцыі. Цэлы народ трапіў пад каток рэпрэсій.

Барацьбу з юдэямі савецкая ўлада пачала з канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў з сінагог, якіх у адным Менску налічвалася 56. На працягу чатырох дзён гэта праца была завершана. У сховішча Наркамфінбела было здадзена: срэбра – 1 пуд 36 фунтаў 83 залатніка 50 дзеляў.

Была таксама выкрыта сетка “антысавецкіх арганізацый габрэйскіх клерыкалаў”. Узначальваў яе “польскі шпіён рабін Шнеерсан”. Кіраўніцтва ажыцяўлялася “праз адмысловых агентаў, нелегальна накіраваных у Савецкі Саюз, і шляхам асабістай перапіскі на старажытнагабрэйскай мове, якую ён вёў са сваімі даверанымі асобамі, якія пражываюць у СССР”.

 

Рэпрэсіі супраць Беларускай аўтакефальнай царквы

Да канца 1930-ых гадоў кіраўнікі праваслаўнай царквы, як раней каталіцкай, былі абвінавачаны ў шпіёнскай дзейнасці на карысць германскай, польскай і японскай разведак. У ліпені-верасні 1937 г. органы НКВД БССР ліквідавалі “шпіёнска-контррэвалюцыйную арганізацыю” “Беларуская аўтакефальная царква”, якая складалася больш як з 200 чалавек, у тым ліку з 2 біскупаў, 30 святароў. У кіраўніцтва было “ўключана” 12 чалавек на чале з біскупам Філарэтам (Ф. Раменскім), 11 з іх расстраляныя 1 лістапада 1937 г. у Мінску.

КАМЕНТАРЫ

Каментары (0)