Мабільная версія сайта
ХРАНАЛОГІЯ
ВАЕННЫ ПЕРЫЯД

17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія пачала наступ у Заходнюю Беларусь, 22 верасня адбыўся сумесны парад савецкіх і нямецкіх войскаў у Берасці.

10 кастрычніка 1939 г. Бяз згоды Вярхоўнага Савету БССР Іосіф Сталін перадаў Вільню і Віленскі край Літве. Да Літвы адышлі Свянцянскі раён, часткі тэрыторый Відзаўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Астрацецкага, Пастаўскага, Свірскага і Радунскага раёнаў агульнай плошчай 2 750 кв. км. з насельніцтвам 457 500 чалавек.

12 лістапада 1939 г. Сесія Вярхоўнага Савету БССР прыняла Закон «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР».

30 лістапада 1939 г. – 12 сакавіка 1940 г. Вялася савецка-фінская майна . У ёй удзельнічалі беларускія салдаты, мабілізаваныя ў Чырвоную Армію.

10 лютага 1940 г. У гэты дзень у Заходняй Беларусі былі прымусова пасаджаныя ў вагоны цягнікоў 50 тысячаў чалавек (сем’і асаднікаў і работнікаў лясной аховы) і вывезеныя ва ўсходнія і паўночныя раёны Расеі.

5 сакавіка 1940 г. Палітбюро ЦК УКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афцераў, чыноўнікаў, памешчыкаў, асаднікаў. а таксама арыштаваных за контррэвалюцыйнуго дзейнасць асобаў якія знаходзіліся ў заходніх абласцях Беларусі і Украіны. Сярод расстраляных было шмат беларусаў. Масавыя расстрэлы праводзіліся ў красавіку 1940 г. У Катынскім лесе (4 421 чалавек), у Старабельскім лягеры каля Харкаву (3 820 чалавек), Асташкаўскім лагеры (Калінінская вобласць, 6 311 чалавек), у лягерах і турмах Заходняй Беларусі і Украіны (7 305 чалавек). Магчымыя месцы расстрэлаў у 1940 г.  ў ваколіцах Мінску: Курапаты,   Благаўшчына,  Дразды.

3 красавіка 1940 г. Карнікі НКУС пачалі масавыя расстрэлы палоных афіцэраў польскага войску (сярод іх былі й беларусы) у Катыні каля Смаленску.

12 красавіка 1940 г. Масавы прымусовы вываз з Заходняй Беларусі жанчын, дзяцей і старых — родзічаў тых, хто трапіў з польскага войску ў савецкі палон.

26 чэрвеня 1940 г. Прыняты ўказ Прэзідыюму Вярхоўнага Савета СССР «Аб павелічэньні працягласці працоўнага часу» (уводзіўся васьмігадзінны працоўны дзень і сямідзённы тыдзень — 6 працоўных дзён і выхадны дзень у нядзелю) без зменаў памераў тарыфных ставак і акладаў, а таксама аб забароне неапраўданага выхаду рабочых і службоўцаў з прадпрыемстваў і ўстановаў. Указ фактычна замацаваў рабочых і службоўцаў за прадпрыемствамі. Уводзілася крымінальная адказнасць за спазненні на працу больш як на 21 хвіліну.

29 чэрвеня 1940 г. Падчас трэцяга  высялення з Беларусі былі вывезеныя 23 тысячы чалавек.

10 ліпеня 1940 г. Прыняты ўказ Прэзідыюму Вярхоўнага Савету СССР аб прыраўнанні да «шкодніцтва» выпуску нестандартнай і няякаснай прадукцыі.

За 1940 г. пракуратурай Вілейскай вобласці праведзеныя следчыя дзеянні па 4 705 справах (з колькасцю 5 051 чалавек), з іх накіравана на разгляд Асобай нарады НКУС СССР 4 255 спраў, у абласны суд — 17, у Ваенны трыбунал — 3, спынена 101 справа. У Вілейскай вобласці было 7 турмаў, з іх у Вілейскай турме з лімітам на 350 чалавек  знаходзіліся 910 зняволеных.

25 чэрвеня 1941 г. Расстрэл калоны зняволеных Мінскай турмы ва ўрочышчы Благаўшчына, каля вёскі Трасцянец. Забіта каля 2 тысячаў чалавек.

28 чэрвеня 1941 г. Службоўцы органаў НКУС  БССР расстралялі каля 2 тысячаў савецкіх палітычных зняволеных, прыгнаных з Мінскай і Каўнаскай  турмаў, каля г. п. Чэрвень, ва ўрочышчы Цагельня.

25  ліпеня 1941 г. Перад надыходам немцаў ахоўнікі Бярэзвіцкай турмы НКУС расстралялі яе вязняў.

Ліпень 1941 г. Адступаючы з Віцебску пад націскам нямецкіх войскаў, ахоўнікі турмы, дзе былі палітвязні, аблілі яе бэнзінам  і падпалілі разам са зняволенымі.

26 снежня 1941 г. Пачатак стварэння адмысловых лягероў НКУС для праверкі тых вайскоўцаў якія вярнуліся з палону або вырваліся з аблогі.

28 чэрвеня 1942 г. у Маскве, у гатэлі «Масква», трагічна загінуў пры загадкавых абставінах Янка Купала. Даследчыкі лічаць, што ён стаў ахвярай забойства напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею.

28 ліпеня 1942 г. Загад наркама абароны СССР I. Сталіна № 227 «Ні кроку назад» санкцыянаваў стварэнне загараджальных аддзелаў у тыле савецкіх войск і штрафных ротаў і батальёнаў для барацьбы з «панікёрамі і баязліўцамі». Загад дзейнічаў да канца вайны. Было расстраляна 954 тысяч савецкіх салдат.

15 красавіка 1943 г. Савецкія партызаны ў весцы Дражна спалілі 37 дамоў, забілі 26 жыхароў.

19 красавіка 1943 г. У СССР утвораная контравыведвальная арганізацыя пад назвай «Смерш» («Смерць шпіёнам»). Яна праводзіла праверку ўсіх ваеннапалонных да 1946 г. і вылоўлівала шпіёнаў. Займалася расстрэламі падазраваных у шпіянажы. У гэты дзень зацверджаны ўказ Прззідыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб стварэнні катаргі”. Тэрмін знаходжання ў ёй вызначаўся ад 15 да 25 гадоў.

22 чэрвеня 1943 г. Начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху П.К. Панамарэнка падпісаў загад “Аб раззбраенні польскіх партызанаў у Беларусі “. У выніку адбыліся баі паміж польскімі й савецкімі партызанамі ў раёне Нёмана, каля Івянца, пад Ашмянамі, каля возера Нарач і Браслаўскіх азёраў.

24  жніўня 1944 г. Прынятая пастанова ДКА (ГКО) СССР аб стварэнні праверачна-фільтрацыйных пунктаў рэпатрыянтаў (ПФП). Кіраўнік НКУС БССР С.С. Бельчанка выдаў загад аб стварэнні ПФП НКУС у Берасці,  Пружанах, Ваўкавыску і Гародні на 300 чалавек кожны.

Снежань 1944 г. Антыпартызанская аперацыя ў Заходняй Беларусі. Паводле загаду Л.Берыі ў Беларусь было накіравана 13 палкоў НКВД колькасцю 6020 чалавек пад камандаваньнем генерала дзяржбяспекі Кабулава. Гэта была буйнамаштабная акцыя. Ужо праз два тыдні Берыя рапартаваў Сталіну, што ў заходніх абласцях Беларусі ліквідавана 288 антысавецкіх польскіх і беларускіх арганізацый, арыштавана 5069 іх удзельнікаў, 700 «агентаў нямецкай выведкі». У баёх загінула 800 паўстанцаў, было арыштавана 1643 дэзерціра, 48 тысяч «укланістаў» ад прызыву ў Чырвоную Армію. На Палессі было знішчана 11 групаў і аддзелаў УПА.

15 студзеня – 20 лютага 1945 г.Чэкісцка-вайсковая антыпартызанская аперацыя ў Берасцейскай і Пінскіх абласцях. Падчас правядзення аперацыі прачэсваліся лясы, абшукваліся гаспадаркі, правяраліся дакументы. У выніку праведзенай «зачысткі» савецкімі войскамі было знішчана 33 партызанскія аддзелы і групы, забіта 98 чалавек і арыштавана 3808.

20 лістапада 1945 г. У Беларусі былі арыштаваныя 1112 рэпатрыянтаў.

1944-1954гг. Вялося змаганне польскага і беларускага падполля і партызанскіх атрадаў у Заходняй Беларусі супраць савецкага  ладу. На Гарадзеншчыне «зялёныя» («лясныя браты») забілі 744 чалавекі, пераважна гэта былі партыйныя і савецкія кіраўнікі, старшыні калгасаў і сельсаветаў.

1945-1955 гг. З Беларусі выселеныя і вывезеныя ў Сібір, Казахстан  і на Поўнач каля 1 мільёну чалавек («кулакі», «нацыяналісты», «бандпамагатыя» ды іншыя). Апрача таго, прыходзілі на раёны і сельсаветы. Адпаведныя разнарадкі накіраваць пэўную колькасць працоўных на прымусовыя работы на лесапавал і ў шахты Расіі на пэўны тэрмін.

Рэпрэсіі пасля ўз'яднання Беларусі
Ліст начальніка ДПУ РКВМФ Рогава Маленкову
Рэпрэсіі пасля ўз'яднання Беларусі
Волкава Ірына Канстанцінаўна распавядае, як пасля акупацыі Савецкім Саюзам Заходняй Беларусі рэпрэсіі закранулі яе сям'ю
КАМЕНТАРЫ

Каментары (0)