Мобильная версия сайта
ПУБЛИКАЦИИ

В этом разделе можно ознакомится с научными текстами, посвященными советским репрессиям. Вы также можете прислать свои научные тексты на email-адрес info@represii.net и они будут опубликованы на нашем сайте.

У зборніку праводзіцца аналіз рэпрэсіўнага заканадаўства БССР, працэсу рэабілітацыі ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, у зборніку прадстаўлены дакументы міжнароднага заканадаўства пра злачынствы супраць чалавецтва.

Кніга апавядае пра жыццё, малавядомыя факты біяграфій, выпрабаванні, славу і нянавісць, здраду і шляхетнасць, якія перапляліся ў лёсах ахвяраў і катаў, трагічна паламаных рэпрэсіўнымі рэжымамі.

Вывучэнне на сучасным этапе такой актуальнай тэмы, як палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 1920-1950-я гг. немагчыма без аналізу ўсёй сукупнасці гістарычных крыніц па гэтай праблеме: заканадаўчых і следча-судовых дакументаў, мемуараў, літаратурных твораў, статыстычных крыніц, фота- і кінадакументаў.

«Дальстрой» — дзяржаўны трэст па дарожнаму і прамысловаму будаўніцтву ў раёне Верхняй Калымы. Праца ў экстрымальных паўночных умовах па засваенню тэрыторыі, здабычы золата, руды і вугля, а таксама развіццю інфраструктуры выконвалася вольнанаёмнымі працоўнымі, а пасля падначальвання НКУС СССР, у 1938 годзе, вязнямі розных папраўча-працоўных лагяроў.

Спусташальныя войны й бальшавіцкі тэрор падарвалі нацыянальныя сілы Беларусі. Значная частка актыўных палітычных дзеячоў, што бралі ўдзел ува Ўсебеларускім Кангрэсе й у стварэньні незалежнайНароднай Рэспублікі, змушаная была эміграваць.

Шырокамаштабнымі рэпрэсіямі супраць сялянства суправаджаўся працэс гвалтоўнай калектывізацыі. З 1929 па 1932 толькі праз раскулачванне было ліквідавана ад 48 да 64 тыс. гаспадарк (297,8 – 396,8 тыс. чалавек). Да 1932 года працэс масавага раскулачвання быў афіцыйна спынены, аднак рэпрэссіі супраць сялян не спыніліся.