На 1 сакавіка 1946 г. вярнуліся на радзіму 4199 тысячаў савецкіх грамадзянаў, у тым ліку 520 672 беларусаў (385 896 цывільных і 134 776 ваеннапалонных). Апрача таго, вярнулася 241 тысяча беларусаў з іншых раёнаў СССР.
8 лютага 1947 г. Бальшавіцкія карныя органы разграмілі «Саюз беларускіх патрыётаў». У выніку двух судовых працэсаў (16-20 чэрвеня ў Мінску і 11-12 лістапада 1947 г. у Полацку) былі асуджаныя 44 чалавекі тэрмінам ад 3 да 25 гадоў.
26 траўня 1947 г. Зацверджаны ўказ Прэзідыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб адмене смяротнага пакарання». Зноў смяротнае пакаранне ўведзенае ў студзені 1950 г.
Травень 1947 г. Органы МДБ арыштавалі 18 сяброў «Союзу вызвалення Беларусі» (з цэнтрам у Наваградку). 30 жніўня 1947 г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Баранавіцкай вобласці прысудзіў арыштаваных да зняволення ў канцлагеры тэрмінам ад 8 да 25 гадоў.
4 чэрвеня 1947 г. Усталяванне крымінальнай адказнасці за ўсялякі «замах» на дзяржаўную альбо калгасную ўласнасць (ад 5 да 25 гадоў лагераў).
9 чэрвеня 1947 г. Прыняты ўказ Прэзідыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб захаванні дзяржаўных сакрэтаў», паводле якога ўзмацнялася цэнзура у выдавецтвах.
21-22 лістапада 1947 г. Судзілі«судом гонару» Антона Жэбрака,прэзыдэнта АН БССР, зьнятага з пасады за крытыку антынавуковай тэорыі Т. Лысенкі.
26 лістапада – 1 снежня 1947 г. Пленум ЦК КП(б)Б разгледзеў пытанне «Аб палітычнай і ідэалагічнай працы сярод інтэлігенцыі».
Студзень 1948 г. Забойства ў Мінску народнага артыста СССР Саламона Міхайлавіча Міхоэлса (сапраўднае прозьвішча Воўсі), мастацкага кіраўніка і вядучага артыста Маскоўскага дзяржаўнага габрэйскага тэатру, старшыні Габрэйскага антыфашысцкага камітэту.
2 чэрвеня 1948 г. Прыняты ўказ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці асобаў, якіяя зламысна ўхіляюцца ад грамадска-карыснай працы ў калгасе», і высяленні іх у аддаленыя раёны СССР.
12 жніўня 1948 г. Савецкімі чэкістамі арыштаваныя ў Празе (Чэхія) беларуская паэтка Ларыса Геніюш і яе муж Янка Геніюш. Яны дастаўленыя ў Мінск і асуджаныя на 25 гадоў зняволеньня ў лагеры.
26 лістапада 1948 г. Прыняцце ўказу Прэзідыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб спецпасяленцах і высяленцах», якія рассяляліся ў Сібіры і Казахстане навечна.
1949 г. Паводле адмысловай урадавай пастановы, былыя палітзняволеныя высяляліся з Беларусі на спецпасяленьне ў аддаленыя раёны СССР.
У 1949-1955 гг. праводзіліся добраахвотныя вярбоўкі на выезд на лесараспрацоўкі ў Карэла-Фінскую ССР і Комі АССР. Адначасова з заходніх абласцей Беларусі за некалькі пасляваенных гадоў былі высланыя прымусова каля 34 тысячаў чалавек, з іх многія на спецпасяленне ў спецпасёлкі навечна.
У сакавіку 1949 г. спецыяльнае 6-гадовае пасяленне адбывалі 5432 беларусы, што служылі ў гады вайны ў Расійскай вызваленчай арміі генерала А. Уласава, «Беларускай Краёвай Абароне», паліцыі.
15-17 чэрвеня 1949 г. Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай вайсковай акругі прысудзіў да розных тэрмінаў зняволення ў ГУЛАГу 17 сяброў нелегальнага «Саюзу змагання за Незалежнасць Беларусі».
Чэрвень 1950 г. У Маладзечна Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі судзіў 16 удзельнікаў Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля. Іх судзілі за тое, што ў 1947-1949 гг. яны вялі антыкамуністычную агітацыю, расклейвалі вырабленыя імі ўлёткі. За «недоносительство» вучні атрымалі ад 10 да 25 гадоў, Расьціслаў Лапіцкі і Факунда Несцяровіч як арганізатары і кіраўнікі былі прысуджаныя да расстрэлу. Факунду Несцяровічу расстрэл замянілі на доўгатэрміновае зняволенне.
У 1949-1951 гг. у Заходняй Беларусі праводзілася добраахвотна-прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Прайшла першая хваля адсяленьня сялянаў з хутароў у вёскі ў сувязі з калектывізацыяй у Заходняй Беларусі
У 1951 г. супрацоўнікі органаў МДБ БССР дэпартавалі каля 400 жыхароў Беларусі, былых вайскоўцаў Польскіх узброеных сіл на Захадзе (арміі Ў. Андэрса), у Іркуцкую вобласць .
2 чэрвеня – 2 жніўня 1951 г. Пасляваенная хваля высялення ненадзейных з Беларусі ў Іркуцкую вобласць пад нагляд органаў МДБ. Вывезеныя 1024 сем’яў (каля 4 тыс. чалавек), а маёмасць іх канфіскаваная.
15 верасня 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову «Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР», на падставе якой з Беларусі ў 1952 г. былі вывезеныя ў Сібір, Казахстан і Якуцію амаль 30 тысячаў чалавек.
Красавік 1952 г. Другое пасляваеннае высяленне «ворагаў народу» з заходнебеларускіх абласцей — 1065 сем’яў (каля 5 тыс. чалавек).
7 красавіка 1952 г. Прынятая пастанова Савету Міністраў БССР №436«Аб разглядзе спісаў кулацкіх гаспадарак, прадстаўленых выканкамамі Полацкага, Пінскага, Маладзечанскага, Гарадзенскага, Баранавіцкага, Берасцейскага абласных Саветаў дэпутатаў працоўных».
1953 г. Адбылося паўстанне палітвязняў у Нарыльскім ГУЛАГу пад кіраўніцтвам беларуса Рыгора Клімовіча.
19 траўня 1954 г. У савецкім лагеры Кенгір паўсталі палітычныя зняволеныя. Паўстанне доўжылася 40 дзён. Супраць паўстанцаў (сярод іх былі і нашыя землякі, напрыклад, Надзея Дземідовіч) прымяняліся куляметы, аўтаматы і танкі.
Кастрычнік 1956 г. Асуджаны Фёдар Кардаш, сакратар рэдакцыі раённай газэты «Чырвоная зара» (выходзіла ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Менскай вобласці) на 2 гады пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах за тое, што ў лістападзе 1955 г. паслаў у ЦК КПСС ананімны пакет, у якім на 50 аркушах скардзіўся на адсутнасць дэмакратыі і свабоды слова ў краіне, а таксама на бясплатную паднявольную працу ў калгасах. Яго злачынства кваліфікавалі па артыкуле 72-а Крымінальнага кодэксу БССР аб антысавецкай агітацыі і прапагандзе.
25 сакавіка 1957 г. Судовая калегія па крымінальных справах Гарадзенскай вобласці па арт. 72а КК БССР пазбавіла волі на 7 гадоў Браніслава Ржэўскага(1905-1980), старэйшага выкладчыка Гарадзенскага педагагічнага інстытуту, які выступаў за абарону беларускай мовы.
25 сакавіка 1957 г. У Маскве падпісанае пагадненне «Аб тэрмінах і парадку далейшай рэпатрыяцыі з СССР асобаў польскай нацыянальнасці».
Красавік 1957 г. Спыненне прымусовай падпіскі на дзяржаўную пазыку. Увядзенне 20-гадовага мараторыю на выплату дзяржаўнай пазыкі.
25 снежня 1958 г. Вярхоўны Савет СССР выкінуў паняцце «вораг народу» з «Асноў крымінальнага заканадаўства».
У ліпені 1959 г. 1050 беларускіх навабранцаў адпраўленыя на поўнач Расіі. Зь іх 45 накіраваныя на архіпелаг Новая Зямля, дзе праводзіліся выпрабаванні атамных і вадародных бомбаў.