Напрыканцы 20-х гг. у СССР пачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Яна суправаджалася палітыкай «ліквідацыі кулацтва як класа». Падчас раскулачвання сялянства пазбаўлялася усіх сродкаў вытворчасці, грамадзянскіх правоў, падлягала высяленню ў аддаленыя раёны краіны ці прыгаворвалася да расстрэлу. Сярод высланых высокім быў працэнт смяротнасці ад голаду, холаду і хвароб. Да 1932 года працэс масавага раскулачвання быў афіцыйна спынены, аднак рэпрэсіі супраць сялян не спыніліся. На падставе загада НКУС ад 30 ліпеня 1937 года “Аб аперацыі па рэпрэсаванню былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элементаў» пад масавыя рэпрэсіі падпалі былыя рэпрэсаваныя сяляне, тыя хто ўцёк з лагероў ці схаваўся ад пакарання. У выніку рэалізацыі палітыкі «ліквідацыі кулацтва як класа» заможных сялян не засталося, у той час як тэрмін «кулак» усё адно захаваўся, пераўтварыўшыся ў абразлівы ярлык
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР рэпрэсіі закранулі мясцовых сялян.