Мабільная версія сайта

Успрымаючы следам за дзеячамі Вялікай французскай рэвалюцыі турму «як вобраз і ўлюбёную прыладу манархічнага дэспатызму», бальшавікі ў сваёй карнай палітыцы імкнуліся адыйсці ад традыцыйнай практыкі пакарання ў выглядзе турэмнага зняволення. Першапачаткова для ізаляцыі сваіх актыўных класавых праціўнікаў пачынаючы з лета 1918 года савецкая ўладу пачала выкарыстоўваць канцэнтрацыйныя лагеры, у якіх утрымліваліся ваеннапалонныя падчас І сусветнай вайны.

Ідэалагічнай глебай для далейшага развіцця папраўча-працоўных устаноў з’яўлялася бальшавіцкая канцэпцыя выхаваўчага ўздзеяння, асновай якога з’яўлялася вытворчая праца. Пры гэтым і догматы ідэалогіі і хранічны недахоп дзяржаўных сродкаў дыктавалі асноўную арганізацыйную задачу – месцы зняволення маюць быць самаакупляльнымі. Адпаведна, развіццё сістэмы зняволення ў СССР ў 1920-30-гг. было скіравана на пашырэнне і разбудову структуры папраўча-працоўных лагераў. Турмам у гэтай структуры адводзілася больш другасная роля – выкананне адмысловых  суправаджаючых функцый.

Дадзены тэндэнцыя развіцця савецкай пенітэнцыярнай сістэмы яскрава ўвасобілася ў пастанове “Аб выкарыстанні працы крымінальна-зняволеных” ад 11 ліпеня 1929 г.. Згодна дадзенаму дакументу ствараліся дзве паралельныя структуры месцаў пазбаўлення волі.

Аснову першай структуры складалі буйныя папраўча-працоўныя лагеры, якія належалі да сістэмы АДПУ СССР. Дадзены тып месцаў зняволення прадпісвалася ствараць у аддаленых маланаселеных раёнах, паралельна пашыраючы ўжо дзейсныя лагеры.

Другая структура стваралася ў межах існуючага Галоўнага ўпраўлення месцаў зняволення рэспубліканскіх НКУС. ГУМЗам пераўтварыць існуючую сетку месцаў пазбаўлення волі ў адпаведнасці з наступнымі тыпамі прызначэння: а) месцы пазбаўлення волі для асобаў, асуджаных да трох гадоў; б) месцы пазбаўлення волі для падследных і в) перасыльныя пункты. Адпаведна, месцы зняволення ў выглядзе турам скарачаліся да мінімуму, за імі заставаліся толькі функцыі ізалятараў для асоб, якія знаходзіліся пад следствам, і ў якасці перасыльных пунктаў. Для ўтрымання пазбаўленых волі на тэрмін ад года да трох адмыслова арганізоўваліся  сельскагаспадарчыя і прамысловыя калоніі.

Да пачатку 1933 сістэма Гулага працавала яшчэ не ў поўную сілу. Турмы БССР былі перапоўнены ў сярэднім у 3,5 разу. У далейшым – з павялічэннем маштабаў рэпрэсій – пытанне перанаселенасці турмаў так і не было знятае.

З пашырэннем сеткі карна-выканаўчых устаноў і павелічэннем  маштабаў  іх вытворчай дзейнасці для каардэнацыі і арганізацыі эфектыўнай вытворчасці гэтай структуры патрабавалася цэнтралізацыі  кіравання. Таму ў пачатку 30-х гг. пачынаецца рэарганізацыя гэтай сістэмы з мэтай аб’яднанне ў адным ведамстве структур, якія вызначаюць меру пакарання і забяспечваюць яго выкананне.

У выніку, да пачатку 1935 г. усе месцы зняволення СССР былі засяроджаны ў вядзенні аднаго наркамата – НКУС. Такім чынам, было ўтворана Галоўнае турэмнае упраўленне (ГТУ) НКУС, якое сканцэнтравала кіраванне ўсімі турэмнымі ўстановамі краіны.

Падчас маштабных рэпрэсій 30-х гадоў менавіта тут, у турмах ці так званых ізалятарах, праходзілі  паскораныя і спрошчаныя следства, вяліся допыты, зняволеныя чакалі  вынясення  прысудаў  пазасудовых  “троек” і “двоек” . Тут жа ў адмысловых камерах пераводзіліся  допыты, у якіх нярэдка выкарыстоўваліся гвалтоўныя метады дазнання. Прынамсі, падчас вялікага тэрору 1937-38 гг. выкарыстанне фізічных мер уздзеяння робіцца распаўсюджанай практыкай і з’яўлялася дазволеным спосаб допыту у дачыненні да “яўных ворагаў народу”. Ступень такой “яўнасці” падазраванага вызначалася па меркаванню следчага НКУС, які вёў справу. Падобны метады працы следчых органаў НКУС ухваляў і абгрунтоўваў сам І. Сталін у вядомай шыфра тэлеграме ад 10.01. 1939 г

Для ўтрымання прысуджаных да ВМН (ВМП – бел.) – вышэйшай меры пакарання – існавалі спецыяльныя турмы, дзе асуджаныя на смерць чакалі свайго выраку.

Размах працы рэпрэсіўнай сістэмы добра адлюстроўваўся на колькасці арыштаваных і зняволеных, якія знаходзіліся ў турма рэспублікі. Да пачатку вайны дадзеная лічба па-ранейшаму была на шмат большай, чым намінальна турмы маглі утрымаць. Так, у БССР было 33 следчыя і тэрміновыя турмы з лімітам напаўнення 16 945 месцаў, у якіх да 10 чэрвеня 1941 года ўтрымоўвалася 26 237 зняволеных.

Ва умовах раптоўны пачатак вайны, перапоўненасць турмаў не дазваляла правесці арганізаваную паскораную эвакуацыю іх кантынгенту. У выніку, у чэрвені 1941 г. зняволеныя этапіраваліся ў глыб СССР пешымі калонамі, сярод вязняў вылучаліся найбольш небяспечныя, у іх лік уключаліся арыштаваныя па палітычным артыкулам. У мэтах пазбягання спроб уцёкаў і пераходу на варожы бок, гэтыя катэгорыя зняволеных аб’ядноўваліся ў асобныя групы, якія расстрэльваліся на месцы ці знішчаліся падчас канваіравання.

Па меры вызвалення Беларусі на яе тэрыторыі нароўні з аднаўленнем органаў дзяржаўнай улады і кіравання была адноўлена сістэма выпраўленча-працоўных устаноў. Такім чынам, да канца 1944 гады на тэрыторыі Беларусі была арганізавана 31 турма з лімітам напаўнення 12027 чалавек. Найвялікі ліміт напаўнення (2000 чалавек) быў вызначаны Брэсцкай турме, а найменшы (60 чалавек) турме, якая дыслакавалася ў Слупках . Турмы прызначаліся як для асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, так і для якія знаходзіліся пад следствам.

Большасць асуджаных, пераважна з тэрмінамі пазбаўлення волі болей 3-х год,  скіроўвалася, як і дагэтуль, для адбыцця пакарання ў буйныя працоўныя лагеры па-за межамі рэспублікі, кшталту СІБЛАГ, Севвостлаг і інш. Для збору і адпраўкі зняволеных выкарыстоўваліся перасыльныя турмы, якія ў БССР былі створаны ў Оршы, Гомелі і Баранавічах.

З другой паловы 1950-х г. пэўная палітычная эвалюцыя савецкай дзяржавы адбіваецца і на пенітэнцыярнай сістэме. Адначасова ў гэты час назіраецца сур’ёзны крызіс у структуры ГУЛАГ, што выяўлялася ў яе поўнай неэфектыўнасці і нерэнтабельнасці. Таму з 1960-х па 1980 гг. палітыка дзяржаўнага прымусу і змены ў нарматыўна-прававой базе, датычныя пенітэнцыярнай сістэмы рабілі зварот да больш звычайных форм арганізацыі турэмнай сістэмы.

Аднак па-ранейшаму  крымінальна-выканаўчая сістэма ў СССР вырашала не толькі ахоўна-выхаваўчыя, а ў вялікай ступені і вытворчыя задачы. Таму да канца 1960-х гг. асноўным тыпам савецкіх устаноў, якія ажыццяўлялі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, становяцца папраўча-працоўныя калоніі. У гэты перыяд у калоніях адбывала пакаранне 99,7 % асуджаных да пазбаўлення волі. Такім чынам, насуперак міжнародным патрабаванням (у тым ліку тых, што былі падпісаны савецкім урадам), у месцах зняволення ў 1960 – 1980-я гады захоўвалася ў якасці выпраўленчай меры прымусовая, малааплочваная праца. Нездавальняючымі заставаліся і ўмовы знаходжання ў месцаў пазбаўлення волі, часцяком не выконваліся элементарныя правы і нормы ўтрымання зняволеных, якія былі пакінутыя на самаўпраўнасці адміністрацыі.

Таксама 1970-я – сярэдзіна 1980-х гг. характарызаваліся шырокім прыцягненнем да  крымінальнай адказнасці так званых дысідэнтаў. У сувязі з гэтым, крымінальна-выканаўчы апарат па-ранейшаму выконваў функцыі барацьбы з іншадумствам, дысідэнцтвам, праваабарончым рухам.

У гэты час сярод палітычных вязняў можна вылучыць дысідэнтаў, праваабаронцаў, нацыяналістаў, таксама рэлігійных дзеячаў як прадстаўнікоў традыцыйных канфесій, так і евангельскага руху, а таксама разнастайных сектаў. Звычайна гэтыя зняволеныя адносіліся да катэгорыі небяспечнымі для дзяржаўнага ладу і змяшчаліся ў так званых “палітзонах”: адмысловых папраўчых калоніях, альбо ў турмы, дзе былі сецкарпусы з узмоцненым наглядам. Прыкладам такіх турмаў былі сумна вядомая Уладзімірская і Чыстапольская ў Татарстане. Вязням Уладзімірскага цэнтралу быў адзін з найбольш вядомых беларускіх дысідэнтаў Міхаіл Кукабака.

Наколькі цяжка было сядзець ў савецкай турме? Волкава Ірына Канстанцінаўна даводзіць, што часам можна было сустрэць і людская стаўленне.