17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія пачала наступ у Заходнюю Беларусь, 22 верасня адбыўся сумесны парад савецкіх і нямецкіх войскаў у Берасці.
10 кастрычніка 1939 г. Бяз згоды Вярхоўнага Савету БССР Іосіф Сталін перадаў Вільню і Віленскі край Літве. Да Літвы адышлі Свянцянскі раён, часткі тэрыторый Відзаўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Астрацецкага, Пастаўскага, Свірскага і Радунскага раёнаў агульнай плошчай 2 750 кв. км. з насельніцтвам 457 500 чалавек.
12 лістапада 1939 г. Сесія Вярхоўнага Савету БССР прыняла Закон «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР».
30 лістапада 1939 г. – 12 сакавіка 1940 г. Вялася савецка-фінская майна . У ёй удзельнічалі беларускія салдаты, мабілізаваныя ў Чырвоную Армію.
10 лютага 1940 г. У гэты дзень у Заходняй Беларусі былі прымусова пасаджаныя ў вагоны цягнікоў 50 тысячаў чалавек (сем’і асаднікаў і работнікаў лясной аховы) і вывезеныя ва ўсходнія і паўночныя раёны Расеі.
5 сакавіка 1940 г. Палітбюро ЦК УКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афцераў, чыноўнікаў, памешчыкаў, асаднікаў. а таксама арыштаваных за контррэвалюцыйнуго дзейнасць асобаў якія знаходзіліся ў заходніх абласцях Беларусі і Украіны. Сярод расстраляных было шмат беларусаў. Масавыя расстрэлы праводзіліся ў красавіку 1940 г. У Катынскім лесе (4 421 чалавек), у Старабельскім лягеры каля Харкаву (3 820 чалавек), Асташкаўскім лагеры (Калінінская вобласць, 6 311 чалавек), у лягерах і турмах Заходняй Беларусі і Украіны (7 305 чалавек). Магчымыя месцы расстрэлаў у 1940 г. ў ваколіцах Мінску: Курапаты, Благаўшчына, Дразды.
3 красавіка 1940 г. Карнікі НКУС пачалі масавыя расстрэлы палоных афіцэраў польскага войску (сярод іх былі й беларусы) у Катыні каля Смаленску.
12 красавіка 1940 г. Масавы прымусовы вываз з Заходняй Беларусі жанчын, дзяцей і старых — родзічаў тых, хто трапіў з польскага войску ў савецкі палон.
26 чэрвеня 1940 г. Прыняты ўказ Прэзідыюму Вярхоўнага Савета СССР «Аб павелічэньні працягласці працоўнага часу» (уводзіўся васьмігадзінны працоўны дзень і сямідзённы тыдзень — 6 працоўных дзён і выхадны дзень у нядзелю) без зменаў памераў тарыфных ставак і акладаў, а таксама аб забароне неапраўданага выхаду рабочых і службоўцаў з прадпрыемстваў і ўстановаў. Указ фактычна замацаваў рабочых і службоўцаў за прадпрыемствамі. Уводзілася крымінальная адказнасць за спазненні на працу больш як на 21 хвіліну.
29 чэрвеня 1940 г. Падчас трэцяга высялення з Беларусі былі вывезеныя 23 тысячы чалавек.
10 ліпеня 1940 г. Прыняты ўказ Прэзідыюму Вярхоўнага Савету СССР аб прыраўнанні да «шкодніцтва» выпуску нестандартнай і няякаснай прадукцыі.
За 1940 г. пракуратурай Вілейскай вобласці праведзеныя следчыя дзеянні па 4 705 справах (з колькасцю 5 051 чалавек), з іх накіравана на разгляд Асобай нарады НКУС СССР 4 255 спраў, у абласны суд — 17, у Ваенны трыбунал — 3, спынена 101 справа. У Вілейскай вобласці было 7 турмаў, з іх у Вілейскай турме з лімітам на 350 чалавек знаходзіліся 910 зняволеных.
25 чэрвеня 1941 г. Расстрэл калоны зняволеных Мінскай турмы ва ўрочышчы Благаўшчына, каля вёскі Трасцянец. Забіта каля 2 тысячаў чалавек.
28 чэрвеня 1941 г. Службоўцы органаў НКУС БССР расстралялі каля 2 тысячаў савецкіх палітычных зняволеных, прыгнаных з Мінскай і Каўнаскай турмаў, каля г. п. Чэрвень, ва ўрочышчы Цагельня.
25 ліпеня 1941 г. Перад надыходам немцаў ахоўнікі Бярэзвіцкай турмы НКУС расстралялі яе вязняў.
Ліпень 1941 г. Адступаючы з Віцебску пад націскам нямецкіх войскаў, ахоўнікі турмы, дзе былі палітвязні, аблілі яе бэнзінам і падпалілі разам са зняволенымі.
26 снежня 1941 г. Пачатак стварэння адмысловых лягероў НКУС для праверкі тых вайскоўцаў якія вярнуліся з палону або вырваліся з аблогі.
28 чэрвеня 1942 г. у Маскве, у гатэлі «Масква», трагічна загінуў пры загадкавых абставінах Янка Купала. Даследчыкі лічаць, што ён стаў ахвярай забойства напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею.
28 ліпеня 1942 г. Загад наркама абароны СССР I. Сталіна № 227 «Ні кроку назад» санкцыянаваў стварэнне загараджальных аддзелаў у тыле савецкіх войск і штрафных ротаў і батальёнаў для барацьбы з «панікёрамі і баязліўцамі». Загад дзейнічаў да канца вайны. Было расстраляна 954 тысяч савецкіх салдат.
15 красавіка 1943 г. Савецкія партызаны ў весцы Дражна спалілі 37 дамоў, забілі 26 жыхароў.
19 красавіка 1943 г. У СССР утвораная контравыведвальная арганізацыя пад назвай «Смерш» («Смерць шпіёнам»). Яна праводзіла праверку ўсіх ваеннапалонных да 1946 г. і вылоўлівала шпіёнаў. Займалася расстрэламі падазраваных у шпіянажы. У гэты дзень зацверджаны ўказ Прззідыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб стварэнні катаргі”. Тэрмін знаходжання ў ёй вызначаўся ад 15 да 25 гадоў.
22 чэрвеня 1943 г. Начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху П.К. Панамарэнка падпісаў загад “Аб раззбраенні польскіх партызанаў у Беларусі “. У выніку адбыліся баі паміж польскімі й савецкімі партызанамі ў раёне Нёмана, каля Івянца, пад Ашмянамі, каля возера Нарач і Браслаўскіх азёраў.
24 жніўня 1944 г. Прынятая пастанова ДКА (ГКО) СССР аб стварэнні праверачна-фільтрацыйных пунктаў рэпатрыянтаў (ПФП). Кіраўнік НКУС БССР С.С. Бельчанка выдаў загад аб стварэнні ПФП НКУС у Берасці, Пружанах, Ваўкавыску і Гародні на 300 чалавек кожны.
Снежань 1944 г. Антыпартызанская аперацыя ў Заходняй Беларусі. Паводле загаду Л.Берыі ў Беларусь было накіравана 13 палкоў НКВД колькасцю 6020 чалавек пад камандаваньнем генерала дзяржбяспекі Кабулава. Гэта была буйнамаштабная акцыя. Ужо праз два тыдні Берыя рапартаваў Сталіну, што ў заходніх абласцях Беларусі ліквідавана 288 антысавецкіх польскіх і беларускіх арганізацый, арыштавана 5069 іх удзельнікаў, 700 «агентаў нямецкай выведкі». У баёх загінула 800 паўстанцаў, было арыштавана 1643 дэзерціра, 48 тысяч «укланістаў» ад прызыву ў Чырвоную Армію. На Палессі было знішчана 11 групаў і аддзелаў УПА.
15 студзеня – 20 лютага 1945 г.Чэкісцка-вайсковая антыпартызанская аперацыя ў Берасцейскай і Пінскіх абласцях. Падчас правядзення аперацыі прачэсваліся лясы, абшукваліся гаспадаркі, правяраліся дакументы. У выніку праведзенай «зачысткі» савецкімі войскамі было знішчана 33 партызанскія аддзелы і групы, забіта 98 чалавек і арыштавана 3808.
20 лістапада 1945 г. У Беларусі былі арыштаваныя 1112 рэпатрыянтаў.
1944-1954гг. Вялося змаганне польскага і беларускага падполля і партызанскіх атрадаў у Заходняй Беларусі супраць савецкага ладу. На Гарадзеншчыне «зялёныя» («лясныя браты») забілі 744 чалавекі, пераважна гэта былі партыйныя і савецкія кіраўнікі, старшыні калгасаў і сельсаветаў.
1945-1955 гг. З Беларусі выселеныя і вывезеныя ў Сібір, Казахстан і на Поўнач каля 1 мільёну чалавек («кулакі», «нацыяналісты», «бандпамагатыя» ды іншыя). Апрача таго, прыходзілі на раёны і сельсаветы. Адпаведныя разнарадкі накіраваць пэўную колькасць працоўных на прымусовыя работы на лесапавал і ў шахты Расіі на пэўны тэрмін.