На нашых вуліцах і плошчах дагэтуль стаяць помнікі людзям, чые рукі ў крыві нашых бацькоў і дзядоў. Назвы вуліц і гарадоў носяць імёны арганізатараў і выканаўцаў злачынства супраць свайго народу. У Расіі ў 1990-х быў складзены спіс імёнаў, якія варта выключыць з тапонімаў.
Кніга, складзеная Сяргеем Волкавым, утрымлівае 122 нарыса пра асоб і падзей, якія даволі часта сустракаюцца ў назвах вуліц, плошчаў і насельных пунктаў Расіі. Але гэта не простая біяграфія. Аўтары імкнуцца выявіць сутнасць бальшавізму як метаду вядзення палітычнай барацьбы, метаду кіравання грамадствам і дзяржавай.
Гэты “чорны спіс” актуальны і для Беларусі. Безумоўна, ў яго трэба дадаць імёны мясцовых функцыянераў савецкай сістэмы. Трэба спадзявацца, што новыя пакаленні беларусаў будуць расці не пад уплывам савецкіх псеўдакаштоўнасцяў.
Спампаваць: Волков С.В. Черная книга имен, которым не место на карте России (на рускай мове)