Мабільная версія сайта

Прэзентацыя кнігі «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь»


28 снежня 2013

27 снежня ў Мінску ў Кнігарні ”ЛогвінаЎ” (пр.Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм».

Прэзентацыя пройдзе з удзелам аўтара і куратара серыі, філосафа Алеся Анціпенкі. Пачатак а 19-й. Уваход – вольны.

Гэта дзясятая кніга, што выйшла ў гэтай кніжнай серыі. Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці – хаця б фармальна – на стварэнне савецкай Беларусі.