Мабільная версія сайта

Круглы стол «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця»


07 снежня 2013

7 снежня ў Мінску адбыўся круглы стол «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы развіцця». Мерапрыемства было арганізавана камандай Беларускага архіва вуснай гісторыі для таго, каб адмыслоўцы ў сферы вуснай гісторыі і захаванні гістарычнай памяці ў Беларусі абмеркавалі праблемы і дасягненні сваёй дзейнасці.

Мадэратарам стаў доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук. У сваім уступным слове ён нагадаў пра значэнне вуснай гісторыі для даследаванняў і адукацыйнай дзейнасці, адказаў на традыцыйную крытыку гэтага накірунка даследчыкамі.

Спачатку ўдзельнікі БАВГ прадставілі свае дасягненні ў 2013 годзе і планы на год наступны. Пасля прысутныя мелі магчымасць уласных выступаў дзеля абмену вопытам у сферы захавання гістарычнай спадчыны, выказвання парад аб павышэнні эфектыўнасці сваёй дзейнасці.

Крыніца: www.nashapamiac.org